Дэфармацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэфарма́цыя (па-лацінску: deformatio — «скажэньне») — зьмяненьне становішча частак цела адносна адна адной.

Дэфармацыя ўзьнікае, калі на цела дзейнічае сіла.

Адрозьніваюць пругкую і плястычную дэфармацыі. Пры пругкай дэфармацыі цела пасьля спыненьня дзеяньня сілы, што выклікала дэфармацыю, самачынна вяртаецца да формы, якую яно мела да дэфармацыі. Пры плястычнай дэфармацыі цела, наадварот, захоўвае дэфармаваны стан і пасьля спыненьня дзеяньня сілы.