Д’ёрдзь Далаш
| Д’ёрдзь Далаш | |
| György Dalos | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 23 верасьня 1943 (69 гадоў), Будапэшт |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, гісторык |
| Гады творчасьці | 1985 — цяперашні час |
| Жанр | раман, навэля |
| Значныя творы | 1985 (1983), Мэлянхолія супраціву (1989) |
| Прэміі | Ляйпцыская кніжная прэмія (2010) |
Д’ёрдзь Далаш (па-вугорску: György Dalos; 23 верасьня 1943) — вугорскі пісьменьнік і гісторык. Піша на вугорскай і нямецкай мове.
Біяграфія [рэдагаваць]
Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што ягоны бацька памёр у 1945 годзе ў канцлягеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой Сусьветнай вайны. З 1962 па 1967 зьяўляецца студэнтам гістарычнага факультэта Маскоўскага Дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ламаносава. Пасьля навучаньня вярнуўся ў роднае места Будапэшт і пачаў працу ў музэі.
| Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваньнем савецкай сыстэмай менавіта на ўзроўні штодзённасьці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, – гэта проста рускія, зь якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасьць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры. | ||
|
—Інтэрвію на радыёстанцыі «Рэха Масквы» , 9 ліпеня 2006 |
||
Творчасьць [рэдагаваць]
Кнігі Далаша перакладзены й выдадзены ў Ангельшчыне, Францыі, Даніі, Швэцыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расеі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША й Галяндыі. Ляўрэат некалькіх ўзнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльбэрта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзыдэнта Вугорскай Рэспублікі (2000).
Творы [рэдагаваць]
- 1983 «1985» — сіквэл раману Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са сьмерці Вялікага Брату й адлюстроўвае прамежкавы пэрыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнае будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сыстэмы, зьмена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Эўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі.
- 1990 «Абразаньне» (A körülmetélés)
- 1993 «Пралетары Ўсіх Краін, Я прашу прабачэньні! (апошні жарт Усходняга блёку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes))
- 1996 «Госьць з будучыні» (Vendég a jövőből) - гісторыя аднаго каханьня пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Бэрліна.
- 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher)
- 2004 «Вугоршчына ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes)
- 2006 «Сьмерць балатонскай брыгады» (Die Balaton Brigade)
- 2006 «1956: Вугорскае паўстаньне» (1956: Aufstand in Ungarn)
- 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Д’ёрдзь Далаш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў