Д’ёрдзь Шпіро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Д’ёрдзь Шпіро
György Spiró
Spiró György.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 красавіка 1946 (66 гадоў), Будапэшт
Грамадзянства: Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, драматург, эсэіст, перакладчык
Гады творчасьці: 1974 — цяперашні час
Жанр: п’еса, раман, эсэ
Прэміі: прэмія Кошута (2006)

Д’ёрдзь Шпіро (па-вугорску: György Spiró; 4 красавіка 1946) — вугорскі пісьменьнік, драматург, эсэіст.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Сын інжынэру з Мішкальцу, што на ўсходзе Вугоршчыны. У 1970 годзе скончыў Будапэшцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці славянская літаратура й дадатковыя напрамкі — журналістыка й сацыялёгія. Потым працаваў як радыёжурналіст, з 1971 па 1978 гады ўзначальваў замежную рэдакцыю найвялікшага вугорскага выдавецтва «Корвіна». У 1978—1981 гадох быў супрацоўнікам Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў АН Вугоршчыны.

[рэдагаваць] Творчасьць

[рэдагаваць] Выбраныя творы

  • 1974 «Галерэя» (Kerengő) — раман
  • 1977 «Гісторыя» (História) — вершы
  • 1981 «Пад знакам Ікс» (Az Ikszek) — гістарычны раман пра Польшчу XIX ст.
  • 1983 «Ашуканец» (Az imposztor) — гістарычная драма на польскім матэрыяле
  • 1986 «Курыныя галовы» (Csirkefej) — п’еса, Нацыянальная прэмія крытыкі
  • 1990 «Прышэлец» (A Jövevény) — раман
  • 2005 «Няволя» (Fogság) — гістарычны раман аб лёсе Рымскай імпэрыі; Прэмія Мілана Фюшта
  • 2007 «Прах» (Prah) — п’еса
  • 2007 «Мэсіі» (Messiások) — гістарычны раман; Цэнтральнаэўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус»
  • 2010 «Вясновая выстава» (Tavaszi tárlat) — раман аб пачатку кадараўскага рэжыму

[рэдагаваць] Узнагароды

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах