Ежа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ежа — усё прыдатнае да яды і піцьця чалавекам. Асноўнае прызначэньне ежы быць крыніцай энэргіі для жыцьцядзейнасьці арганізма, аднак немалаважным зьяўляецца атрыманьне асалоды ад яе. Ежа складаецца з харчовых прадуктаў, а таксама з харчовых вырабаў і харчовых дабавак, якія перад спажываньнем гатуюць, нават калі ядуць сырымі, ад чаго яны робяцца ежай. Сукупнасьць спосабаў і мэтадаў гатаваньня ежы завуць кулінарыяй. Сукупнасьці пэўных харчовых прадуктаў у спалучэньні з спосабамі і метадамі гатаваньня завуць стравамі або напоямі. Пэўныя сукупнасьці страваў завуць кухнямі, напрыклад нацыянальнымі або рэгіянальнымі.
Спажыўную каштоўнасьць у ежы маюць бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мікраэлементы. Людзі звычайна прымаюць ежу ад 1-го да 5-ці разоў на дзень. Асноўныя прыёмы ежы ў Беларусі – сьняданак, абед, вячэра. Склад, час, месца і назвы прыёмаў ежы розьняцца па народах, краінах і рэгіёнах.
Найбольш распаўсюджаныя мэтады гатаваньня ежы – абіраньне, разьбіраньне, драбненьне, тэрмічная апрацоўка, сушэньне, саленьне, вяленьне, марынаваньне, кансэрваваньне, расфасоўка і пакаваньне.
Некаторыя тыпы і віды страваў і напояў – гарнір, салат, смажаніна, суп, соўс, рагу, пюрэ, пудынг, віно, піва і інш.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
[/w/index.php?title=Commons:Category:Food&uselang=be-tarask Ежа] — сховішча мультымэдыйных матэрыялаўaf:Voedsel an:Alimento ar:غذاء arz:اكل ast:Alimentu ay:Manq'a bat-smg:Jiedis be:Ежа bg:Храна bm:Dumuni bn:খাদ্য ca:Aliment cs:Potravina cv:Апат-çимĕç cy:Bwyd da:Mad de:Lebensmittel el:Τροφή en:Food eo:Manĝaĵo es:Alimento et:Toit eu:Janari fa:غذا fi:Ravinto fiu-vro:Süük fo:Matur fr:Nourriture gan:喫嗰 gd:Biadh gl:Alimento he:מזון hi:भोजन hr:Hrana hu:Étel ia:Alimento id:Makanan is:Matur it:Alimento iu:ᓂᕿ/niqi ja:食品 jv:Pangan kn:ಆಹಾರ ko:음식 ky:Тамак-аш la:Alimentum lb:Liewensmëttel li:Voeding ln:Biléi lt:Maistas lv:Pārtika mg:Sakafo mk:Храна ml:ആഹാരം mr:अन्न ms:Makanan nah:Tlacualli nds:Eten nl:Voedsel nn:Mat no:Mat nrm:Mangi oc:Noiridura os:Хæринаг pl:Pokarm ps:خواړه pt:Alimento qu:Mikhuna ro:Mâncare ru:Пища sah:Ас scn:Alimentu simple:Food sk:Jedlo sl:Hrana sq:Ushqimi su:Pangan sv:Mat sw:Chakula ta:உணவு te:ఆహారం th:อาหาร tl:Pagkain tr:Yiyecek uk:Їжа ur:غذا vi:Thực phẩm war:Pagkaon yi:עסנווארג zea:Voedienge zh:食物 zh-min-nan:Chia̍h-mi̍h zh-yue:嘢食