Ежы Бузэк
| Ежы Бузэк Jerzy Buzek |
|
| Кіраўнік Эўрапарлямэнту | |
|---|---|
| 14 ліпеня 2009 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Ганс-Гэрт Пэтэрінг |
| Наступнік: | --- |
| Прэм’ер-міністар Польшчы | |
| 31 кастрычніка 1997 — 19 кастрычніка 2001 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі |
| Папярэднік: | Уладзімер Цімашэвіч |
| Наступнік: | Лешэк Мілер |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 3 ліпеня 1940 (72 гады) |
| Нацыянальнасьць: | паляк |
| Партыя: | Грамадзянская плятформа |
| Дзеці: | Агата Бузэк |
| Бацькі: | Павал Бузэк Браніслава Шчука |
| Рэлігія: | Лютэранства |
Ежы Бузэк (нар. 3 ліпеня 1940 году ў Сьмілавічах) — польскі палітык.
З лютэранскай сям’і родам са Сьлёнска Цешынскага. Брат яго дзядкі, Юзаф Бузэк, быў сэнатарам і заснавальнікам, дырэктарам Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.
Скончыў Сьлёнскую палітэхніку (1963, хімічная інжынэрыя), доктар з 1969 году, доктар габілітаваны з 1979 году, прафэсар звычайны з 8 ліпеня 1997. Выкладаў у Сьлёнскай палітэхніцы і Апольскай палітэхніцы. Быў чальцом Польскай Акадэміі навук.
З 1980 году быў дзеячом «Салідарнасьці». У 1997 годзе атрымаў мандат пасла на Сойм з акругі Глівіцэ. Да 2001 году займаў пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Быў другім пратэстантам на гэтай пасадзе і першым пасьля 1989 году, які працаваў да канца 4-гадовага скліканьня Сойму. Пачаў 4 вялікія і непапулярныя рэформы: адукацыі, аховы здароўя, эмэрытальную і адміністрацыйную. Пасьля 2001 году выкладаў у прыватнай Акадэміі палянійнай у Чанстахове. 13 чэрвеня 2004 году быў абраны дэпутатам Эўрапарлямэнту па сьпісе Грамадзянскай плятформы з першым вынікам у краіне (173 389 галасоў). У 2009 годзе зноў абраны эўрадэпутатам. 14 ліпеня 2009 году стаў кіраўніком Эўрапарлямэнту.
Доктар honoris causa 5 ВНУ.
Бацька акторкі Агаты Бузэк.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- prof. dr hab. inż. Jerzy Karol Buzek / Nauka Polska (пол.)
- Старонка дэпутата Эўрапарлямэнту (пол.)
- Старонка дэпутата Сойму (пол.)
- Асабістая старонка (пол.)
Ежы Бузэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў