Ежы Літвінюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ежы Літвінюк
Jerzy Litwiniuk
Зянон Пазьняк і Ежы Літвінюк, 16 чэрвеня 2008
Зянон Пазьняк і Ежы Літвінюк, 16 чэрвеня 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1923
Памёр 18 кастрычніка 2012
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык, паэт
Мова польская
Значныя творы «Калевала», «Лачплэсіс»
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Подпіс Выява аўтографу

Е́жы Літвіню́к (па-польску: Jerzy Litwiniuk, па-ўкраінску: Єжи Літвінюк; 30 сакавіка 1923, м. Крэменец, цяпер у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны18 кастрычніка 2012) — польскі перакладнік, паэт.

Перакладаў зь беларускай, латыскай, расейскай, украінскай, фінскай, эстонскай і іншых моваў. Найбольш значным ягоным дасягненьнем лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала»[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Яна і Казіміры.

Па Другой сусьветнай вайне арыштаваны НКУС пад Люблінам, рок правёў у харкаўскім, разанскім, берасьцейскім лягерох НКУС разам з маці[2][3].

15 сакавіка 1947 зьехаў у Польшчу, дзе заняўся філялёгіяй, пачаў перакладаць паэзію.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтограф на польскім перакладзе «Калевалы»

Зь беларускай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Васіль Быкаў — «Дажыць да сьвітаньня. Круглянскі мост. Абэліск» (зь Віктарам Варашыльскім)
  2. Васіль Быкаў — «Трэцяя ракета; Дажыць да сьвітаньня» (зь Яўгеніюшам Кабацам)
  3. «Я з вогненнай вёскі: сьведчаньні ацалелых» (розныя перакладнікі)
  4. «Паэтычны дадатак сучаснай беларускай лірыкі» (з Адамам Паморскім)

З латыскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Оярс Вацыеціс — «Баляда пра сіняга кіта: вершы чатырох латыскіх паэтаў»
  2. Андрэйс Пумпурс — «Лачплэсіс»

Зь фінскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Марці Гаавіё — «Фінская міталёгія»
  2. Эйна Лейна — «Кантычкі»
  3. Эйна Лейна — «Песьні князя Яна і Кацярыны Ягелонкі»
  4. Тыма Мука — «Замля грэшная песьняй: баляда»
  5. Рауль Ройнэ — «Фінскія басьні»
  6. Калевала

З расейскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • шмат

З украінскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Валеры Шаўчук — «Вока прорвы»
  2. Валеры Шаўчук — «Хата на ўзгорку»

Зь верхнелужыцкай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Якуб Барт-Цішынскі — «Выбраная паэзія» (з Робэртам Стылерам)

З эстонскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Антон Хансэн-Тамссарэ — «Новы нячысьцік з Чартарыі»

З францускай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь іншых моваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2008)[4] за значны ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр польскі перакладчык Быкава Культура. Радыё «Свабода» (22 кастрычніка 2012). Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Литвинюк Ежи (Litwiniuk Jerzy s. Jana) (рас.) Архивная коллекция Рязанского общества «Мемориал» Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Помер Єжи Літвінюк (укр.) ЛітАкцент Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Указ президента України № 33/2008 «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав» (укр.). Адміністрація Президента України (17 студзеня 2008). Праверана 29 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ежы Літвінюксховішча мультымэдыйных матэрыялаў