Ежы Папялушка
Ежы Папялушка (па-польску: Jerzy Popiełuszko; 14 верасьня 1947 году ў Акопах у гміне Сухаволя ў Падляскім ваяводзтве — 19 кастрычніка 1984 году каля Влоцлаўка) — польскі каталіцкі сьвятар, зьвязаны з «Салідарнасьцю», капэлян працоўных, быў забіты функцыянэрамі Службы Бясьпекі (СБ). Благаслаўлёны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся у 1947 годзе, скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвечаны ў сьвятары кардыналам Стэфанам Вышынскiм. У час забастовак у 1980 годзе займаўся пастырскай дзейнасьцю сярод працаўнікоў Варшавы (літургія падчас страйку ў Гуце Варшава).
Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салiдарнасьць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захаваньня ідэалаў «Салідарнасьці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 году ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянэрамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісьле.
Яго магіла знаходзіцца ля касьцёла сьв. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.
[рэдагаваць] Памяць
Працэс бэатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 году ў касьцёле сьв. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазьней. Затым з 3 траўня 2001 году пачалася праца Кангрэгацыі Кананізаваных, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасьць працэсу. 19 сьнежня 2009 году быў аб'яўлены дэкрэт рымскага папы Бэнэдыкта XVI пра яго пакутніцтва [1]. Бэатыфікацыю вызначылі на 6 чэрвеня 2010 году ў Варшаве.
Фільмы пра Папялушку зьнялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць сьвятара») і у 2009 годзе Рафал Вечынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ёсьць у нас»).
13 кастрычніка 2009 году быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла [2].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Ewa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r. // rp.pl, 21.12.2009 (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 28, poz. 314 // (пол.)
[рэдагаваць] Літаратура
- Milena Kindziuk, Ksiądz Jerzy Popiełuszko. Axel Springer, ISBN 978-83-7558-255-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Партал інфармацыйны Інстытуту Нацыянальнай Памяці (анг.) (пол.)
- Нарадзіліся 14 верасьня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве
- Польскія каталіцкія сьвятары
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Народнай Рэспубліцы
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве
- Ахвяры забойстваў
- Пахаваныя ў Варшаве
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Каталіцкія благаслаўлёныя