Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ежы Казімер Паячкоўскі-Дыдынскі (19 ліпеня 1894 — 6 сьнежня 2005) — вэтэран першай і другой сусьветных войнаў, самы стары чалавек Вялікай Брытаніі.

Нарадзіўся ў Лембергу (Аўстра-Вугоршчына). Паячкоўскі-Дыдынскі вывучаў права ў Вене, пакуль не пачалася вайна. У 1915 годзе яго прызвалі ў Аўстра-Вугорскае войска, пазьней Ежы ваяваў за Польшчу. У 1939 годзе, якраз перад пачаткам Другой Сусьветнай вайны, ён быў ужо ў званьні палкоўніка. У 1940 годзе, уцякаючы ад нямецкага ўварваньня, зьдзейсніў пералёт у Шатляндыю, дзе доўгі час працаваў садоўнікам. Апасьля пераехаў у Кембрыю.

З 2003 году жыў у доме састарэлых. Памёр ад старасьці ў Борбэнк Хол (Ангельшчына) ва ўзросьце 111 год, пакінуўшы двух дзяцей, дзесяць унукаў і дзесяць праўнукаў.