Езярышча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэта артыкул пра мястэчка. Калі вас цікавіць возера, глядзіце Езярышча.
Езярышча
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Магдэбурскае права: 1583[1]
Вобласьць: Віцебская
Раён: Гарадоцкі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 1,7 тыс. (2006)
Тэлефонны код: +375 2139
Паштовы індэкс: 211580
Аўтамабільны код: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°50′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 55.833° пн. ш. 29.983° у. д. / 55.833; 29.983Каардынаты: 55°50′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 55.833° пн. ш. 29.983° у. д. / 55.833; 29.983
Езярышча на мапе Беларусі
Езярышча
Езярышча
Езярышча
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Езяры́шча, Азяры́шча — мястэчка ў Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. Уваходзіць у склад Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 1,7 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца за 41 км на паўночны захад ад Гарадка, за 1 км на поўдзень ад граніцы з Расеяй; на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель (частка шашаў М8 і E95). Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель.

Азярышча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Віцебшчыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

У аснове тапоніму «Езярышча» — паняцьце возера, зьмена «а» на «е» адбылася пад уплывам польскай і летувіскай моваў, мясцовых дыялектаў[2].

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Азярышча згадваецца ў кан. XIV ст. як уладаньне Ўльяны Цьвярской, удавы вялікага князя Альгерда[3]. Цягам XIVXVІІ стст. тут існаваў замак. У 1550-я1560-я вялікакняскі намесьнік А. Валовіч збудаваў у Азярышчы новы замак. За часамі Інфлянцкай вайны ў сяр. 1560-х фартэцыю захапілі войскі Маскоўскай дзяржавы. У 1580 Азярышча вызвалілі з-пад акупацыі. У 1583 паселішча атрымала статус мястэчка і неўзабаве зрабілася цэнтрам староства Віцебскага павету. У 1-й пал. XVІІІ ст. у мястэчку пачала працаваць палатняная фабрыка[3].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Азярышча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці. У кан. XVIII ст. тут было 19 двароў. У пач. XIX ст. расейскія ўлады падаравалі Азярышча генэрал-губэрнатару Вюртэмбэрскаму, статус паселішча панізілі да сяла (захавала падвойную назву Езярышча-Мястэчка). Станам на 1886 тут быў 31 двор, царква і 2 карчмы, на 1906 — 37 двароў. У пач. XX ст. за 2 км ад сяла прайшла чыгунка, вакол якой вырасла новае паселішча, што атрымала назву Езярышча (за сялом засталася назва Мястэчка).

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Езярышча ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Езярышча вярнулі ў склад БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам райну (з 1929 у Гарадоцкім раёне.). Станам на 1926 на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, 60 жыхароў, помпа, лякарня; у сяле Езярышча разьмяшчаўся навучальны пункт 4-га стралковага корпусу, працавала школа ліквідацыі непісьменнасьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 19 сьнежня 1943 Езярышча знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 4 кастрычніка 1957 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У мястэчку працуюць лякарня, аптэка, вэтэрынарная лячэбніца, гасьцініца, рэстаран, дом культуры, дом піянэраў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартовая школа, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 крамаў, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, камбінат каапэратыўнай прамысловасьці, дзялянка гарадоцкага лесапункту.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Помнікі: партызанам і землякам, што загінулі у часы Другой Сусьветнай вайны; ахвярам фашызму.

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.; за 3 км на ўсход ад мястэчка на высьпе возера)
  • Сынагога
  • Царква Сьв. Мікалая (1800)

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 116.
  3. ^ a b Вячаслаў Насевіч. Азярышча // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 210.
  4. ^ Вячаслаў Пасевіч. Алесь Скараход. Езярышча // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 348.
  5. ^ Езерище // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Езярышчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах