Екацерынбург
| Екацерынбург | |||||
| Екатеринбург | |||||
Сядзіба Растаргуевых-Харытонавых у цэнтры гораду |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1723 | ||||
| Былая назва: | Сьвярдлоўск | ||||
| вобласьць: | Сьвярдлоўская | ||||
| Плошча: | 468 км² | ||||
| Насельніцтва (2011) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 353 157 2891 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+6 UTC+7 |
||||
| Паштовы індэкс: | 620XXX | ||||
| Аўтамабільны код: | 66, 96 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°50′00″ пн. ш. 60°35′00″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 60.583333° у. д.Каардынаты: 56°50′00″ пн. ш. 60°35′00″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 60.583333° у. д. | ||||
|
Екацерынбург на мапе Расеі
Екацерынбург
|
|||||
| http://екатеринбург.рф | |||||
Екацерынбург (з 1924 да 1991 — Сьвярдло́ўск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сьвярдлоўскае вобласьці, чацьвёрты паводле колькасьці насельніцтва (пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасыбірску) горад у Расеі. Транспартна-лягістычны вузел на Транссыбірскае магістралі, буйны прамысловы цэнтар.
[рэдагаваць] Гісторыя
Увесну 1723 году на загад імпэратара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расеі мэталюргічнага заводу. Датай утварэньня гораду лічыцца 7 (18) лістапада 1723 году, калі ў цахах заводу быў зьдзейснены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імпэратрыцы Кацярыны I.
Будаўніцтва гораду ажыцьцяўлялася паводле генэральнага пляну, распрацаванага выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынэрам дэ Геніным. Першы генэральны плян тагачаснага заводу-крэпасьці сьведчыць аб тым, што забудова гораду на Ісеці ажыцьцяўлялася ў традыцыі найвыдатныйшых фартыфікацыйных пабудоваў Нямеччыны, Нідэрляндаў і Францыі. Эўрапейскі характар гораду ўвасобіўся ня толькі ў яго назьве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў пляніроўцы.
[рэдагаваць] Транспарт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Екацерынбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў