Елгава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Елґавы

Елґава (па-латыску: Jelgava, па-нямецку раней: Mitau) — места ў цэнтральнай Латвіі (край Зэмгалэ, 42 км на поўдзень ад Рыгі) Латвіі, сталіца гістарычнага рэґіёну Курляндыі. Елґава знаходзіцца на абодвух берагох ракі Ліелупэ (мінулая нямецкая назва — Аа), на раўніне, якая, верагодна, спарадзіла нямецкую назву (Mitte der Aue). Латыская назва Jelgava хутчэй за ўсё паходзіць ад ліўскага імя «Jelgab» — «нізкае месца».

Насельніцтва гораду — 63 тысячы жыхароў (перапіс 2004 году), зь якіх амаль палова — расейскамоўныя. Гэта — чацьверты па велічыні горад у Латвіі. У Елґаве ёсьць чыгуначны і аўтобусны вакзалы, рачны порт і невялікае лётнішча.

За савецкім часам у Елґаве разьмяшчалася некалькі вялікіх цяжкапрамысловых заводаў, у тым ліку ґіґант усесаюзнага значэньня RAF. Пасьля здабыцьця Латвіяй незалежнасьці ў 1990 годзе ўсе заводы спыніліся, і большая частка насельніцтва засталася бяз працы. З гэтай прычыны нават сёньня Елґава застаецца даволі беднай. Зрэшты, сытуацыя паступова паляпшаецца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка гарадзкой архітэктуры была зьнішчаная падчас Другой Сусьветнай Вайны. Горад адбудоўваўся галоўным чынам у шэрым і танным савецкім стылі, з зусім іншай пляноўкай. Тым ня менш, у Елґаве ўсё роўна ёсьць шмат чаго, на што варта паглядзець. А новыя будынкі плянуюцца ў стылі, які дазволіць гораду вярнуць зьнішчаную саветамі прыгажосьць.

На замкавай высьпе (Pilssala), якая знаходзіцца паміж Ліэлупэ і Дрыксай, знаходзіўся стары замак курляндзкіх князёў, пабудаваны ў 1266 г., які быў разбураны князем Эрнстам Ёганам Біранам. На тым самым месцы ў 1738—1772 гг. Барталямэё Растрэлі пабудаваў для яго зімовы палац, цяпер вядомы як Jelgavas Pils - візытная картка места. На жаль, палац моцна пацярпеў падчас вайны, і ягоныя інтэр'еры аднавіць не ўдалося (захаваўся вядомы летні палац герцаґа Бірана ў Рундалэ). Цяпер там знаходзіцца Латвійская Сельскагаспадарчая Акадэмія.

Іншай славутасьцю зьяўляецца нэаклясычны будынак акадэмічнай ґімназыі Academia Petrina, пабудаваным у 1775 годзе архітэктарам Сэвэрынам Енсэнам, названы ў гонар герцаґа Пэтэра Бірана. Цяпер гэта музэй мастацтва.

Яшчэ адзін клясычны будынак — Villa Medem — прыватная віла, пабудаваная напачатку 19 стагодзьдзя на беразе Дрыксы.

Барочная лютэранская царква сьв. Ганны (XVII ст.) — вядомы сымбаль гораду. Пеўня, што сядзіць на яе шпілі, у Елґаве можна ўбачыць амаль адусюль.

Побач з гарадзкой плошчай стаіць будынак лютэранскае царквы Трыадзінства (барока). Раней гэта была першая царква гораду з высокай 75-мэтровай вежай, але яна была разбураная ў часы камунізму. Адбудоўваецца, але вельмі павольна. Каталіцкі касьцёл сьв. Юр’я — прыгожая чырвоная пабудова, што знаходзіцца недалёка ад цэнтральнага паштамту.

Галоўным праваслаўным храмам места зьяўляецца сабор сьв. Сымона і Ганны. У 40-х гадох камуністы паспрабавалі ўзарваць будынак, але ён вытрымаў — на працягу мноства гадоў гэтыя закінутыя руіны змрочна стаялі недалёка ад мястовага цэнтру. У сярэдзіне 1990-х храм быў адбудаваны.

У Елґаве захаваўся невялікі раён з брукамі і драўлянымі дамамі 19-га стагодзьдзя, у якіх жылі простыя гараджане.

Горад мае шмат прыгожых паркаў. У парку каля прывакзальнай плошчы стаіць вялікі помнік латыскаму нацыянальнаму герою Лачплэсісу.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З гораду паходзіць гурт Prāta Vētra, удзельнік конкурсу песьні Эўрабачаньне ў 2010 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Елгавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў