Ельскі ўнівэрсытэт
| Ельскі ўнівэрсытэт | |
| Yale University | |
| Дэвіз | אורים ותמים (іўрыт) Lux et Veritas (лаціна) |
|---|---|
| Дэвіз па-беларуску | Сьвятло й Ісьціна |
| Заснаваны | 1701 |
| Тып | прыватны |
| Велічыня фонду | $16,3 млрд |
| Прэзыдэнт | Рычард Левін |
| Колькасьць пэрсаналу | 3619 |
| Колькасьць студэнтаў | 5300 |
| Колькасьць асьпірантаў | 6100 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 41°18′40″ пн. ш. 72°55′36″ з. д. / 41.31111° пн. ш. 72.92667° з. д.Каардынаты: 41°18′40″ пн. ш. 72°55′36″ з. д. / 41.31111° пн. ш. 72.92667° з. д. |
| Горад | Нью-Хэйвен |
| Штат | Канэктыкут |
| Краіна | ЗША |
| Кампус | Гарадзкі, 110 га |
| Былыя назвы | Калегіяльная школа (1701—1718) Ельскі каледж (1718-1887) |
| Талісман | Бульдог «Зграбны Дэн» |
| Вэб-сайт | www.yale.edu |
|
Ельскі ўнівэрсытэт на мапе ЗША
Ельскі ўнівэрсытэт
|
|
Ельскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Yale University) — адзін з найвядомых унівэрсытэтаў ЗША, месьціцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канэктыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амэрыканскіх унівэрсытэтаў, г. зв. Лігу плюшчу.
Быў заснаваны ў 1701 годзе; улучае дванаццаць падразьдзяленьняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені бакаляўра; асьпірантура па розных спэцыяльнасьцях, а таксама 10 прафэсыйных факультэтаў, якія рыхтуюць адмыслоўцаў у галінах юрыспрудэнцыі, мэдыцыны, бізнэсу, аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама тэолягаў, архітэктараў, музыкаў, мастакоў і актораў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўнівэрсытэту, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасьцю. Паводле даўняй традыцыі прафэсарска-выкладчыцкі склад унівэрсытэту надзяляе выключную ўвагу навучаньню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафэсарамі ўнівэрсытэту.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ельскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(анг.)