Емва
| Емва | |
| рас. Емва, комі-зыр. Емва | |
| Першыя згадкі: | 1941 (заснаваньне) |
| Былыя назвы: | Княжпагост, Жалезнадарожны |
| Рэспубліка: | Комі |
| Раён: | Княжпагосцкі |
| Насельніцтва • этнічны склад: |
14 500[1] (2010) расейцы, комі-зыране |
| Тэлефонны код: | +7 82139 |
| Паштовы індэкс: | 169200, 169201, 169202, 169203 |
| Аўтамабільны код: | 11, 111 |
Е́мва (рас. Емва, комі-зыр. Емва) — мястэчка ў Княжпагосцкім раёне рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам мескага паселішча Емва, разам зь якім уваходзіць у склад Княжпагосцкага раёну Комі. Разьмешчаны на рацэ Вым, адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 122 км.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першапачаткова вядомы як Княжпагост (рас. Княжпогост, комі-зыр. Княжпогост). З 1941 году — пасёлак мескага тыпу пад назвай Жалезнадарожны. З 1985 году пасёлак пераўтвораны ў горад з назвай Емва. У савецкія часы мястэчка было зьвязана з сыстэмай ГУЛАГ, у сувязі з чым часта ўзгадваецца ў творы А. Салжаніцына «Архіпэляґ ГУЛАГ».
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Саснагорск — Мікунь — Котлас, маецца адпаведная чыгуначная станцыя. Дарожнай сыстэмай горад зьвязаны з Сыктыўкарам, Мікуньню і Ўхтой.
Горад падзяляецца на пяць мікрараёнаў: Ачым, Новы, Паўночны, 20-ы і 21-ы.
Прадпрыемства практычна памерла — Княжпагосцкі мэханічны завод і завод драўляна-кудзелістых плітаў закрытыя і знаходзяцца ў стадыі поўнага запушчэньня. Насельніцтва горада занятае ў дробных непрамысловых сфэрах: рыначны гандаль, прыватныя перавозкі, ахова выпраўленчых установаў, бюджэтныя сфэры.
Адкрываецца малочны завод.
Насельніцтва — прыкладна 14 500 чалавек, насельніцтва мескага паселішча — 23 400 чалавек.
Крыніцы [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||