Ерась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Е́рась (па-грэцку: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — сьвядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэньня; вылучэньне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерасьсю» называюць любое сьвядомае адмаўленьне ці скажэньне таго вучэньня, якое лічыцца ісьцінным.

Зьмест

[рэдагаваць] Вызначэньні

Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананьні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасьцяў у рамках ўсталяванай сыстэмы вераваньняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».

У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценьне, таму ў Расейскай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланьнях. Прычына такой зьявы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісьціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісьціна не магла забясьпечыць чалавеку пазбаўленьне.

[рэдагаваць] Вытворныя паняткі

  • Ерасія́рх (па-грэцку: αἱρεσιάρχης) — глава ерэтычнай рэлігійнай абшчыны ці руху.
  • Ераты́к (па-грэцку: αἱρετικός) — прыхільнік ерэтычнай ідэалёгіі, чалец ерэтычнай абшчыны.

[рэдагаваць] Ерасі ў хрысьціянстве

З пункту гледжаньня артадаксальнага хрысьціянства, наступныя вучэньні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя:

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах