Еўе
| Еўе | |||||
| Vievis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1539 | ||||
| Горад з: | 1999 | ||||
| Павет: | Віленскі | ||||
| Насельніцтва: | 5 246 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +528 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-21372 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′ пн. ш. 24°48′ у. д. / 54.767° пн. ш. 24.8° у. д.Каардынаты: 54°46′ пн. ш. 24°48′ у. д. / 54.767° пн. ш. 24.8° у. д. | ||||
|
Еўе на мапе Летувы
Еўе
|
|||||
Еўе (па-летувіску: Vievis) — горад ва ўсходняй Летуве, знаходзіцца ў Віленскім павеце, за 14 км ад Электрэнаў. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Еўейскага староства. Еўе знаходзіцца на шашы Вільня — Коўна — Клайпеда і на чыгуначнай лініі Вільня — Коўна. Насельніцтва горада налічвае каля 5,3 тыс. чалавек. Еўе адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Назва горада, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы мясцовага возера Еўе (па-летувіску: Vievis, Yvis), аднак існуюць зьвесткі, якія зьвязваюць назву горада з жонкай Гедыміна Евай, з полацкіх князёўнаў.
Першыя гістарычныя згадкі ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы адносяцца да 1539 года, калі мястэчка належала Агінскім. Каля 1600 года тут былі пабудаваны ўніяцкая царква і манастыр. У пачатку XVII стагодзьдзя ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня праваслаўнага віленскага Сьвята-Духаўскага братэрства. Самая раньняя кніга, надрукаваная тут датуецца 1611 годам. Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 года друкарня надрукавала 25 кнігаў на старабеларускай і польскай мовах. Князь Багдан Агінскі заснаваў тут першы манастыр, які ў 1806 годзе быў пераўтвораны ў прыхадзкую царкву. У 1816 годзе князь Агінскі пабудаваў тут каталіцкі касьцёл, які захаваўся да нашых дзён. У 1837 годзе была закладзеная першая праваслаўная царква.
Хуткі рост мястэчка пачаўся ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі праз яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава (1862 год). Пасьля Першай Сусьветнай вайны недалёка ад Еўя праходзіла мяжа паміж Летувіскай Рэспублікай і Польшчай. Пасьля уваходу Летувы ў склад СССР, Еўе, з 1950 года, стаў раённым цэнтрам, але пасьля ліквідацыі Еўескага раёна быў далучаны да Тракайскага раёна. У савецкія часы, у 1970-я гады, еўейская друкарня пачала выпускаць самвыдавецкі журнал «Люстра дзён», які рэдагаваўся Вінцуком Вячоркам.
У 1999 годзе Еўе атрымаў статус горада і атрымаў уласны герб. Горад зноў стаў раённым цэнтрам у 2000 годзе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Еўе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў