Еўна Полацкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб дынастыі Гедымінавічаў

Еўна — дачка князя Івана Полацкага і жонка Гедыміна, вялікага князя літоўскага (1316—1341). Яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах толькі адзін раз — у Хроніцы Быхаўца. Таму некаторыя гісторыкі маюць сур’ёзныя сумневы ў яе існаваньні, але сучасныя выданьні па-ранейшаму шырока прыводзяць яе, як прамаці дынастыі Гедымінавічаў.

Ёсьць сур’ёзныя сумненьні аб тым, колькі жонак было ў Гедыміна. Хроніка Быхаўца згадвае тры жонкі: Віда з Курляндыі, Вольга са Смаленску і Еўна з Полацку.[1] Некаторыя сучасныя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедыміна былі 2 жонкі, адна зь мясцовых паганскіх і Еўна, праваслаўная. C. S. Rowell сьцьвярджае, што ў Гедыміна была толькі адна жонка, княжна невядомага паходжаньня.[2]

Хроніка Быхаўца згадвае, што пасьля сьмерці Еўны браты Альгерд і Кейстут сталі незадаволеныя Яўнутам, якога Гедымін абраў у якасьці свайго пераемніка. Неўзабаве яны яго скінулі.

Гэты эпізод інтэрпрэтуецца, быццам бы слабы Яўнут не знаходзіўся пад абаронай сваёй маці. Калі такі пераклад быў дакладным, то гэта сьведчыць пра ўладу і ўплыў каралевы-маці ў Вялікім Княстве Літоўскім.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ (Lithuanian) Ivinskis, Zenonas (1953—1966). «Jaunė». Lietuvių enciklopedija. IX. Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. С. 335. LCC 55020366 (лет.)
  2. ^ Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119. (анг.)
  3. ^ Rowell, C. S. Lithuania Ascending, С. 282 (анг.)