Еўна Полацкая
Еўна — дачка князя Івана Полацкага і жонка Гедыміна, вялікага князя літоўскага (1316—1341). Яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах толькі адзін раз — у Хроніцы Быхаўца. Таму некаторыя гісторыкі маюць сур’ёзныя сумневы ў яе існаваньнi, але сучасныя выданьні па-ранейшаму шырока прыводзяць яе, як прамацi дынастыі Гедымінавічаў.
Ёсьць сур’ёзныя сумненьні аб тым, колькі жонак было ў Гедыміна. Хроніка Быхаўца згадвае тры жонкі: Вiда з Курляндыі, Вольга са Смаленску і Еўна з Полацку.[1] Некаторыя сучасныя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедыміна былі 2 жонкі, адна зь мясцовых паганскіх і Еўна, праваслаўная. C. S. Rowell сьцьвярджае, што ў Гедыміна была толькі адна жонка, княжна невядомага паходжаньня.[2]
Хроніка Быхаўца згадвае, што пасьля сьмерці Еўны, браты Альгерд і Кейстут сталi незадаволеныя Яўнутам, якога Гедымін абраў у якасьці свайго пераемніка. Неўзабаве яны яго скінулі.
Гэты эпізод інтэрпрэтуецца, быццам бы слабы Яўнут не знаходзiўся пад абаронай сваёй маці. Калі такi пераклад быў дакладным, то гэта сьведчыць пра ўладу і уплыў каралевы-маці ў Вялікiм Княстве Літоўскiм.[3]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ (Lithuanian) Ivinskis, Zenonas (1953—1966). «Jaunė». Lietuvių enciklopedija. IX. Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. С. 335. LCC 55020366 (лет.)
- ^ Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119. (анг.)
- ^ Rowell, C. S. Lithuania Ascending, С. 282 (анг.)