Жаба азёрная
| Жаба азёрная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Земнаводныя |
| Атрад | Бясхвостыя |
| Сямейства | Звычайныя жабы |
| Род | Жабы |
| Від | Жаба азёрная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rana ridibunda | |
Жаба азёрная (Rana ridibunda) — земнаводнае сямейства сапраўдных жаб.
Апісаньне [рэдагаваць]
Даўжыня цела 6-13 см, маса да 200 г. Цела падоўжанае, морда авальная, крыху завостраная. Зьверху цела афарбавана ў буравата-зялёны колер розных адценьняў зь цёмнымі плямамі. Уздоўж галавы і хрыбта ў большасьці асобін (да 90%), якія пашыраны ў Беларусі, праходзіць сьветлая паласа рознай ступені выразнасьці. Ніжняя частка цела афарбавана ў брудна-белы або злёгку жаўтаваты колер, у большасьці выпадкаў са шматлікімі цёмнымі, часам чорнымі плямамі. Вочы ярка-залацістага колеру. Лічынка-апалонік, сьветла-аліўкавай афарбоўкі, грушападобнай формы.
Гэта самы буйны від сярод земнаводных Палеарктыкі. Трапляюцца гіганты даўжынёй да 17 см. Саміцы звычайна буйнейшыя за самцоў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
- Пикулик М. М. Земноводные Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985.
- Пикулик М. М. Знакомые незнакомцы: Об амфибиях Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1981.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Жаба азёрная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў