Жабінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жабінка
Coat of Arms of Žabinka, Belarus.png Flag of Žabinka.png
Герб Жабінкі Сьцяг Жабінкі
Першыя згадкі: 1816
Горад з: 1871
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Жабінкаўскі
Насельніцтва: 13 000 (2008)
Тэлефонны код: +375 1641
Паштовы індэкс: 225101, 225102, 225110
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′02″ пн. ш. 24°01′24″ у. д. / 52.20056° пн. ш. 24.02333° у. д. / 52.20056; 24.02333Каардынаты: 52°12′02″ пн. ш. 24°01′24″ у. д. / 52.20056° пн. ш. 24.02333° у. д. / 52.20056; 24.02333
Жабінка на мапе Беларусі
Жабінка
Жабінка
Жабінка

Жа́бінка — горад у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, пры ўпадзеньні рэчкі Жабінка ў Мухавец. Адміністарцыйны цэнтар Жабінкаўскага раёну. Насельніцтва 13,0 тыс. чал. (2008).

Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Берасьця. Чыгуначны вузел (кірункі на Берасьце, Бярозу-Картускую і Кобрынь). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце, Кобрынь, Камянец.

Зьмест

[рэдагаваць] Этымалёгія назвы

Назва места паходзіць альбо ад расьліны жабнік звычайны, альбо ад малога прытоку Мухаўца, рачулцы Жабінка, якая ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакумэнтах XVII ст.[1]

На думку беларускага тапанімісты В. Жучкевіча, у аснове назвы — асабовае імя-мянушка Жаба з вытворнымі ад яго прозьвішчамі.[2]

[рэдагаваць] Герб

На гербе гораду стылізаваныя выява дзьвюх рэчак, Жабінкі і Мухаўца ў месцы іх сутокаў, а таксама жабнік звычайны — тыповая для навакольля водная расьліна.

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1890 — 282 чал.[6]
  • 1897 — 332 чал.
  • 1905 — 272 чал.[5]
  • 1959 — 2,9 тыс. чал.
  • 1989 — 11 тыс. чал.[1]
  • 1991 — 11,9 тыс. чал.[7]
  • 1998 — 12,5 тыс чал.
  • 2006 — 12,8 тыс. чал.
  • 2008 — 13,0 тыс. чал.

[рэдагаваць] Адукацыя

У Жабінцы знаходзяцца 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, спэцшкола-інтэрнат, 5 дзіцячых дашкольных установаў.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне месьцічаў зьдзяйсьняюць лякарня і паліклініка.

[рэдагаваць] Культура

Дзенічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры.

[рэдагаваць] Спорт

  • «Бадзёрасьць» — фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Мае дзьве залі для міні-футболу, баскетболу, валейболу, вялікага тэнісу. Два басэйны (для дарослых і для дзяцей), трэнажорная заля зь вялікай колькасьцю розных трэнажораў, баксэрскі рынг.

У гэтым, адным з найбуйнейшых у Берасьцейскай вобласьці, фізкультурна-аздараўленчым комплексе дзейнічаюць спартовыя сэкцыі для дзяцей і падлеткаў па таэквандо, валейболу, боксу, лёгкай атлетыцы, плаваньню, міні-футболу, паліятлёну. Маецца некалькі сталоў для малога тэнісу, більярдавы стол. Саўна.

У Жабінцы праводзяцца міждзяржаўныя турніры і розныя спаборніцтвы.

[рэдагаваць] Забудова

Найстаражытнейшая вуліца Жабінкі — імя Т. Касьцюшкі (цяпер вул. Леніна), забудаваная ў асноўным прыватнымі драўлянымі дамамі і крамамі.

Сучаснае места разьвіваецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку ўздоўж чыгункі, якая падзяляе мескую тэрыторыю на 2 часткі: паўднёвую — жылую і паўночную — прамысловую. У паўночна-заходняй частцы за чыгункай разьмешчанае мястэчка цукровага заводу. Тут пабудаваныя 3—5-павярховыя жылыя дамы, школа, дзіцячы садок-ясьлі, крамы, камбінат побытавага абслугоўваньня і інш. Архітэктурна-плянавальную структуру места вызначаюць вуліцы Кірава, Волі, Шашэйная, Піянэрская, Камсамольская, якія ўтвараюць разам зь іншымі вуліцамі невялікія кварталы. Будынкі адміністрацыйна-грамадзкіх і культурна-асьветных установаў сканцэнтраваныя на вул. Кірава — галоўнай вуліцы места і цэнтральнага пляца на ёй. Тут месцяцца будынкі райвыканкама, Дома культуры, кінатэатра, вузла сувязі, навучальна-вытворчага камбіната, лякарні, паліклінікі, унівэрмага, камбіната побытавага абслугоўваньня, рэстарана, сталоўкі Жабінкаўскай дыстанцыі шляху і інш. Да цэнтральнага пляца прылягае парк.

Капітальная забудова галоўным чынам засяроджаная на вуліцах Кірава і Волі. Тут збудаваныя 3—5-павярховыя жылыя дамы. Да вул. Кірава ў паўднёвай частцы прылягае новы мікрараён, які забудоўваецца сучаснымі добраўпарадкаванымі жылымі дамамі. Тут пабудаваныя крамы, дзіцячы садок і інш. Генэральным плянам, распрацаваным у 1978 року Беларускім навукова-досьледным і праектным інстытутам местабудаўніцтва, прадугледжваюцца разьвіццё места на ўсход уздоўж правага берага р. Мухавец, забудова шматпавярховымі жылымі дамамі цэнтральнай часткі места, індывідуальная жылая забудова (у т.л. катэджавага тыпу) заходняй часткі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» — адзін з чатырох існых у Беларусі цукровых заводаў. Дата заснаваньня «Жабінкаўскага цукровага заводу» — 20 студзеня 1963 р.
  • ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» — буйны вытворца камбікормаў і кормаў для хатніх жывёлаў з гандлёвай маркай «Рэкс»

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1885).
  • Касьцёл Сьв. Язэпа (1999).
  • Чыгуначная станцыя (1920-я).
  • Магіла 9 салдатаў Арміі Краёвай з атраду Батра І Першай Палескай Акругі АК, палеглых 27 кастрычніка 1943 году ў барацьбе зь немцамі каля недалёкіх Сяхновічаў Малых. Пахаваныя ў ёй п. ін. пор. Станіслаў Мураўскі, мянушка — «Станіслаў» і шэф атраду, ст. сярж. Язэп Казімерчак, мянушка — «Бзура»[8].

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1920-я).

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Жабинка (Жабінка, Zhabinka) // Гербы Брестской области
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 119
  3. ^ А. Р. Бензярук. Жабінка // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жабінкаўскага раёна / Рэд. Р. Я. Смірноў. — Мн.: Ураджай, 1998.
  4. ^ Валерый Грынявецкі. Жабінка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 622
  5. ^ a b История на Жабинковский районный исполнительный комитет
  6. ^ Жабінка // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  7. ^ Жабинка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Grzegorz Rąkowski. Czar Polesia. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Rewasz», 2005. — Seria: Smak Kresów. — ISBN 83-85557-92-X. — S. 86 i 90.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах