Жазэ Рамуш-Орта
Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (па-партугальску: José Manuel Ramos-Horta, нар. 26 сьнежня 1949, Дылі) — дзейны прэзыдэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў Рэвалюцыйнага фронту за незалежнасьць Усходняга Тымору.
З пачатку 1970-х у руху за незалежнасьць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных спраў у выгнаньні» (1975, 2000—2002).
У 1996 разам зь біскупам Карлушам Бэлю атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Пасьля набыцьця Ўсходнім Тыморам незалежнасьці ў 2002 стаў міністрам замежных спраў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм'ер-міністар Усходняга Тымору.
З 20 траўня 2007 — другі прэзыдэнт пасьля абвяшчэньня незалежнасьці краіны.
10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху, арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідэр баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1976—2000) | |
|---|---|
|
Бэці Ўільямз / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная амністыя (1977) • Анвар Садат / Мэнахем Бэгін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Эсківэль (1980) • КВКУ ААН (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валэнса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • ЛСПЯВ (1985) • Элі Візэль (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Тэндзін Г’яца (Далай-лама XIV) (1989) • Міхаіл Гарбачоў (1990) • Аўн Сан Су Чжы (1991) • Рыгабэрта Мэнчу (1992) • Нэльсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Пэрэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуоскія канфэрэнцыі / Джозэф Ротблат (1995) • Карлюш Бэлю / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРЗПМ / Джодзі Ўільямз (1997) • Джон Г’юм / Дэйвід Трымбл (1998) • Лекары бязь межаў (1999) • Кім Дэ Чжун (2000)
Поўны сьпіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|