Жалезны век
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жалезны век — заключны пэрыяд першабытнай гісторыі, калі людзі навучыліся здабываць жалеза і вырабляць зь яго прылады працы. Выкарыстаньне мэталу зрабіла карэнны пераварот у разьвіцьці прадукцыйных сілаў, выклікала вялікія зьмены ў грамадзкіх адносінах, істотна паўплывала на далейшы ход гістарычнага працэсу.
У гэты пэрыяд зьяўляецца маёмасная няроўнасьць людзей. Удасканальваньне працы й рост ейнай прадукцыйнасьці садзейнічалі таму, што жыцьцё ў складзе роду становіцца неабавязковым. Зь яго вылучаюцца малыя сем'і, не зьвязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседзкія абшчыны, пачынаецца разлажэньне першабытнаабшчынных зносінаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Жалезны век — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |