Жалонь
| Рака | |
| Жалонь | |
| Выток | каля в. Пяшчанае (Украіна) |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
| Даўжыня | 113 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 4,8 м³/с |
| Плошча басэйну | 1460 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Жалонь (па-ўкраінску: Жолонь) — рака ўва Ўкраіне і ў Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басэйн Дняпра). Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Выдатак вады каля 4,8 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
- Праваруч: Габрэйская канава, Ханя, Харапунь, Стрэлка і Верасожка
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Пачынаецца каля вёскі Пяшчанае Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці, цячэ Жытомірскім Палесьсем (12,8 км), далей 33,8 км граніцай зь Беларусяй, 10,9 км зноў Жытомірскай вобласьцю, у нізоўі Ельскім і Нараўлянскім раёнамі. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёну. Вадазбор рэчкі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палесьсі. Каналамі Сьвячанскі (рака да адгалінаваньня ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаецца з ракой Славечна.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў высокай плыні да 30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[1].
На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Рожава і вёскі Беласарока археалягічныя помнікі — мэзалітычнага і нэалітычнага паселішчаў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.