Жамыслаўль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жамыслаўль
трансьліт. Žamyslaŭĺ
Палац графаў Умястоўскіх
Палац графаў Умястоўскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 456 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231343
СААТА: 4229843066
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′47″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 54.12972° пн. ш. 25.76222° у. д. / 54.12972; 25.76222Каардынаты: 54°7′47″ пн. ш. 25°45′44″ у. д. / 54.12972° пн. ш. 25.76222° у. д. / 54.12972; 25.76222
Жамыслаўль на мапе Беларусі ±
Жамыслаўль
Жамыслаўль
Жамыслаўль
Жамыслаўль
Жамыслаўль
Жамыслаўль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жамысла́ўль[1], Жэмласлаў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе меркаваньне, што афіцыйная назва «Жамыслаўль» зьяўляецца няслушным перакручваньнем традыцыйнай назвы паселішча «Жэмласлаў». Менавіта гэтая назва найбольш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Тым часам сам тапонім утварыўся ад прозьвішча Жэмла[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына[2], а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Яны ўваходзілі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і былі ў валоданьні Яна Зяновіча. У 1587 годзе ягоныя дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі зь Дзевянішак у Наваградак.

Каля 1700 году маётак знаходзіўся ў валоданьні Марцыяна з Тучына Жэмлы, падкаморага ашмянскага[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жэмласлаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 4 студзеня 1807 году граф Якуб Умястоўскі, які набыў маёнтак у Антонія Кяневіча, мазырскага земскага судзьдзі, распачаў тут будаваньне палаца. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Граф любіў падабенства, таму дом стаўся паменшанай копіяй Лазенкаўскага палаца ў Варшаве.

Каля 1861 году ў склад маёнтку Жэмласлава ўваходзіла 13 мясцовасьцяў, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. Увесну і ўлетку 1861 году тут адбыліся сялянскія хваляваньні, якія скончыліся сутычкай з расейскім войскам; непакорлівых цягнулі на пакараньне ў Жэмласлаў, дзе стаялі казакі. Францішак Багушэвіч прысьвяціў гэтым падзеям верш «Хрэсьбіны Мацюка», у якім апавядаецца пра маскалізацыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага праз гвалтоўнае далучэньнем тутэйшых сялянаў-каталікоў да Маскоўскага патрыярхату. Тым часам нязгодных зьмяніць веру расейскія карнікі абвяшчалі «палякамі»: Ну і далі ж мне добра на знак: Цягнулі, біўшы, у Замаслаў, Каб помніў крэпка, што я паляк, Каб і вам гэта здарэньне сказаў![4].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жэмласлаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Жэмласлаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Жэмласлаў увайшоў у БССР. 19 лістапада 2000 году ў вёсцы адбылося ўрачыстае аьвячэньне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста Валадара[6]. У 2000-я гады Жэмласлаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 475 чал. (у маёнтку)
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 550 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 456 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом адпачынку (1930-я)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234
  2. ^ а б в Нехвядовіч К. Żemłosław = Жэмласлаў. — Познань: Gawia, 2005.
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII. — Warszawa, 1893. S. 775.
  4. ^ Першае сутыкненне беларусаў з «рускім светам»: як гэта было // Наша Ніва, 21 сакавіка 2017 г.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Суботнікі: парафія п.н. Уладыслава(недаступная спасылка), Гродзенская Рыма-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — IV. Дэканат Іўе

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]