Жанна Некрашэвіч-Кароткая
Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая (нар. 14 красавіка 1972, Менск) — беларускі лінгвіст. Кандыдат філялягічных навук (1999).
Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала старэйшым выкладнікам катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995—2001), загадніцай катэдры клясычнай і славянскай філялёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і дацэнтам катэдры раманскай і клясычнай філялёгіі (2001—2004). З 2005 — у БДУ.
Дасьледуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнэсансу і раньняга Барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў. Аўтарка часопіса «Наша Вера»[1].
Мае больш за 140[2] публікацыяў па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст., у тым ліку — 41[3] публікацыя па гісторыі лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага ХVІ—ХVІІ стст. Аўтар кнігі «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ. «Наша Вера». Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
- ^ Жана Некрашэвіч-Кароткая. Часопіс «Прайдзісвет». Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
- ^ Некрашэвіч-Кароткая Жанна Вацлаваўна. Настаўнік.info. Праверана 17 кастрычніка 2010 г.