Жан-Клёд Юнкер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жан-Клод Юнкер (па-француску: Jean-Claude Juncker, 9 сьнежня 1954 году, Рэданж-сюр-Атэрт, Люксэмбург) — люксэмбурскі палітычны дзяяч. Прэм'ер-міністар Люксэмбургу з 1995 году. Лідэр Хрысьціянскай сацыяльнай народнай партыі. Лічыцца адным з архітэктараў Маастрыхцкай дамовы. У 2004 разглядаўся як верагодны кандыдат на пасаду старшыні Камісіі ЭЗ.