Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё
Jean-Marie Gustave Le Clézio
Jean-Marie Gustave Le Clézio-press conference Dec 06th, 2008-2.jpg
Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё
Асабістыя зьвесткі
Дата нараджэньня: 13 красавіка 1940 (72 гады)
Месца нараджэньня: Сьцяг Францыі Ніцца, Францыя
Грамадзянства: Сьцяг Францыі Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: празаік
Гады творчасьці: 1963—цяперашні час
Прэміі: Прэмія Рэнадо (1963),
Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2008)

Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё (па-француску: Jean-Marie Gustave Le Clézio, па-француску: J.M.G. Le Clézio, нарадзіўся 13 красавіка 1940, Ніцца) — францускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Рэнадо (1963) і Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2008 году[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Ніцы. Абодва бацькі былі выхадцамі з Маўрыкіі: бацька — хірург, па паходжаньні ангелец, маці — з брэтонскай сем'і, якая эмігравала на Маўрыкій у XVIII стагодзьдзі. Вучыўся ва ўнівэрсытэце Ніцы на філялягічным факультэце, затым, пасьля таго, як правёў некалькі гадоў у Лёндане і Брыстолі, працаваў настаўнікам у ЗША.

У 1967 годзе быў закліканы на ваенную службу, якую праходзіў у Тайляндзе, але за крытыку дзіцячай прастытуцыі быў пераведзены ў Мэксыку. З 1970 па 1974 год жыў сярод індзейцаў у Панаме.

У 1977 годзе, апублікаваў пераклад індзейскага эпасу «Вяшчунствы Чылам Балям». У тым жа годзе прадставіў дысэртацыю па Мічыёакану, якую абараніў у Цэнтры дасьледаваньня Мэксыкі ў Пэрпіньяне. Затым выкладаў ва ўнівэрсытэце ў Альбукерцы (Нью-Мэксыка, ЗША). У 1978 і 1979 годзе падаваў заяву на месца дасьледніка, асацыяванага з CNRS, але ня змог атрымаць месца[2].

[рэдагаваць] Творчасьць

Лё Клезіё шмат падарожнічае. Пісаць пачаў ва ўзросьце сямі гадоў і не спыняў. У 1963 годзе ён апублікаваў раман «Пратакол» (па-француску: Procès-Verbal), за які атрымаў прэмію Рэнадо і быў кандыдатам на Ганкураўскую прэмію.

Аўтар больш 30 кніг: аповядаў, раманаў, эсэ, казак і двух перакладаў кніг па амэрыканскай міталёгіі. Яго творчасьць дзеліцца на два пэрыяду.

З 1963 па 1975 год яго раманы і эсэ зьяўляюцца наватарскімі, дасьледуюць магчымасьці мовы, фармальныя і друкарскія ў рэчышчы, зададзеным яго сучаснікамі, такімі, як Анры Мішо, Жорж Пэрэк, Мішэль Бютор.

З канца 1970-х гадоў у яго творчасьці на першы плян выходзяць тэмы дзяцінства, адзіноты, вандраваньняў. У 1980 годзе Лё Клезіё атрымлівае прэмію Полі Морана за раман «Пустэльня».

У 1994 годзе абраны найвялікшым пісьменьнікаў з тых што зараз жывуць, пішучых па-француску[3].

[рэдагаваць] Творы

[рэдагаваць] Публікацыі на беларускай мове

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ The 2008 Nobel Prize in Literature
  2. ^ «Magazine Littéraire», No. 362, люты 1998, працытаваны: http://www.paperblog.fr/1170376/jmg/
  3. ^ "Le Clézio no1, 1994, 22s. À la question «Quel est le plus grand écrivain vivant de langue française?», 13 % des lecteurs du magazine Lire ont répondu Le Clézio.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах