Жан-Мары Лё Пэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жан-Мары Ле Пэн»)
Жан-Мары Лё Пэн
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019
2 красавіка 1986 — 14 траўня 1988
9 сьнежня 1958 — 9 кастрычніка 1962
1949 — 1951
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009
20 ліпеня 1999 — 10 красавіка 2003
19 ліпеня 1994 — 19 ліпеня 1999
25 ліпеня 1989 — 18 ліпеня 1994
24 ліпеня 1984 — 24 ліпеня 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 чэрвеня 1928(1928-06-20)[1][2][3][…] (95 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Жані Ле Пен[d]
Дзеці: Марын Лё Пэн, Marie-Caroline Le Pen[d] і Yann Le Pen[d]
Бацька: Жан Ле Пен[d]
Маці: Ан Эрвэ[d]
Адукацыя:

Жан-Мары Лё Пэн (па-француску: Jean-Marie Le Pen; 20 чэрвеня 1928, Ля Трынітэ-сюр-Мэр, Марбіян) — францускі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту. Прытрымліваецца нацыяналістычных поглядаў.

Пачаў палітычную кар’еру ў шэрагах пужадыстаў, стаў самым маладым чальцом парлямэнта ў 1956 годзе. Лідэр Нацыянальнага фронту з моманту яго заснаваньня ў 1972 па студзень 2011. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1974, 1988, 1995 годзе. У 2002 годзе выйшаў у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, атрымаўшы 16,86% галасоў у першым туры і 17,8% у другім. На выбарах 2007 году набраў 10,44% (чацьвёртае месца). Асноўныя палажэньні яго праграмы — гэта памяншэньне іміграцыі і спыненьне эўраінтэграцыі Францыі. Адмова ад эўраінтэграцыі і скарачэньне колькасьці імігрантаў былы лідэр Нацыянальнага фронту называе «аднаўленьнем межаў Францыі».

З 2011 году партыю Нацыяльны фронт узначальвае яго дачка Марын Ле Пэн.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]