Жан-Поль Рапно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан-Поль Рапно
Дата нараджэньня 8 красавіка 1932(1932-04-08)[1][2][3] (91 год)
Месца нараджэньня
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, рэжысэр
Дзеці Martin Rappeneau[d] і Julien Rappeneau[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0710919
Подпіс Выява аўтографу

Жан-Поль Рапно (па-француску: Jean-Paul Rappeneau; нарадзіўся 8 красавіка 1932 году, Асэр, Францыя) — францускі кінарэжысэр і сцэнарыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў як асыстэнт рэжысэра на здымках фільмаў Люі Маля «Зазі ў мэтро» і «Прыватнае жыцьцё», да апошняга зь якіх быў таксама суаўтарам сцэнару. У 1964 годзе выступіў суаўтарам сцэнару і асыстэнтам рэжысэра Філіпа дэ Брока на здымках фільму «Чалавек з Рыё» з Жанам-Полем Бэльмандо ў галоўнай ролі. Яго ж Рапно здыме ў адным са сваіх першых фільмаў — «Паўторны шлюб» (1971).

У 1973 ён зноў супрацоўнічае з дэ Брока і Бэльмандо, прыняўшы ўдзел у напісаньні сцэнару да камэдыі «Цудоўны». У 1990 годзе выходзіць самы пасьпяховы на сёньняшні дзень фільм Рапно — экранізацыя п’есы «Сырано дэ Бэржэрак» Эдмона Растана, з Жэрарам Дэпард’ё і Вэнсанам Пэрэсам у галоўных ролях. У 2003 рэжысэр зноў здымае Дэпард’ё ў сваім фільме — на гэты раз у «Бон Ваяж».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Jean-Paul Rappeneau // GeneaStar
  3. ^ Jean-Paul Rappeneau // Roglo — 1997.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан-Поль Рапносховішча мультымэдыйных матэрыялаў