Жан Агюст Дамінік Энгр
| Жан Агюст Дамінік Энгр | |
Жан Агюст Дамінік Энгр. Аўтапартрэт. 1804 |
|
| Нарадзіўся: | 29 жніўня 1780 |
|---|---|
| Памёр: | 14 студзеня 1867 |
Жан Агю́ст Даміні́к Энгр (па-француску: Jean Auguste Dominique Ingres; 29 жніўня 1780 — 14 студзеня 1867) — францускі мастак, агульнапрызнаны лідэр эўрапейскага акадэмізму XIX стагодзьдзя.
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзіўся 29 жніўня 1780 у Мантабане на паўднёвым захадзе Францыі. Вучыўся ў тулюскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Па заканчэньні акадэміі пераязджае ў Парыж, дзе ў 1797 становіцца вучнем Жака-Люі Давіда. У 1806—1820 вучыцца і працуе ў Рыме, затым пераязджае ў Флярэнцыю, дзе праводзіць яшчэ чатыры гады. У 1824 вяртаецца ў Парыж і адкрывае школу жывапісу. У 1835 ізноў вяртаецца ў Рым у пасадзе дырэктара Францускай акадэміі. З 1841 году да канца жыцьця жыве ў Парыжы. Памёр 14 студзеня 1867, пахаваны на парыскім могілках Пэр-Ляшэз.
Таксама быў скрыпачом.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Жан Агюст Дамінік Энгр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |