Жан Батыст Жазэф Фур’е
| Жан Батыст Жазэф Фур’е | |
| Jean Baptiste Joseph Fourier | |
| Нарадзіўся | 21 сакавіка 1768 Асэр, Францыя |
|---|---|
| Памёр | 16 траўня 1830 Парыж |
| Грамадзянства | Францыя |
| Навуковая сфэра | матэматыка, фізыка |
| Вядомы як | вынаходнік шэрагаў Фур’е, пераўтварэньня Фур’е й закону Фур’е |
Жан Батыст Жазэф Фур’е (па-француску: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Асэр, Францыя — 16 траўня 1830, Парыж) — францускі матэматык і фізык, больш за ўсё вядомы за вынаходзтва шэрагаў Фур’е і іхняга прыкладаньня да задачаў цеплаабмену й вібрацыі. Пераўтварэньне Фур’е й закон Фур’е, якія таксама была названы ў ягоны гонар. Фур’е таксама звычайна прыпісваюць адкрыцьцё парніковага эфэкту[1].
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Фур’е нарадзіўся ў Асэры ў сям’і краўца. Жазэф застаўся сірацінай у васьмігадовым узросьце. Ён быў рэкамэндаваны Біскупствам Асэру на атрыманьне адукацыі ў Бэнвэніста ў манастыры Сьвятога Марка. Пасьля навучаньня Жазэф прасунуўся ў войска, дзе стаў вайсковым лектарам па матэматыцы. Ён прымаў актыўны ўдзел у ягоным ўласным раёне ў прасоўваньні францускай рэвалюцыі, за што быў узнагароджаны пасадай ў 1795 годзе ў Вышэйшай нармальнай школе, а пасьля пасадаў у катэдры Політэхнічнай школы.
Фур’е пайшоў з Напалеонам Банапартам у ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ў 1798 годзе, за што быў пасьля прызначаны на пасаду губэрнатара Ніжняга Эгіпту й сакратаром Эгіпецкага інстытуту. Ён таксама напісаў некалькі матэматычных працаў для эгіпецкага інстытуту, які Напалеон стварыў у Каіры, з мэтай паслабленьня ангельскага ўплыву на Ўсходзе. Пасьля брытанскай перамогі й капітуляцыі французаў пад камандваньнем Жак-Франсуа дэ Мэну ў 1801 годзе, Фур’е вярнуўся ў Францыю, дзе быў прызначаны прэфэктам Ізэру. У гэтыя часы ён зрабіў свае экспэрымэнты на распаўсюд цяпла.
У 1806 годзе ён пакінуў пасаду ардынарнага прафэсара ў Палітэхнічнай школе, таму што Напалеон адправіў яго ў Грэнобль. Ён быў заменены на Сымэона Пуасона. Фур’е пераехаў у Ангельшчыну ў 1816 годзе. Пазьней ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1822 годзе яму ўдалося з дапамогай Жана Батыста Жазэфа Дэлямбра стаць сталым сакратаром Францускай акадэміі навук. У 1830 годзе ён быў абраны замежным чальцом Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук.
Фур’е лічыў, што цела, загорнутае ў цёплую коўдру ёсьць вельмі карысна для здароўя. Ён памёр у 1830 годзе, калі ў гэтым стане ён спатыкнуўся й зваліўся зь лесьвіцы ў сваім доме[2]. Фур’е быў пахаваны ў Пэр-Ляшэз могілках у Парыжы, магіла ўпрыгожана эгіпецкім матывам, каб адлюстраваць ягонае становішча ў якасьці сакратара Каірскага інстытуту. Ягонае імя ёсьць адным з 72 імёнаў, напісаных на Эйфэлевай вежы.
Навуковыя дасягненьні [рэдагаваць]
- Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў альгебраічнага раўнаньня, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур’е, 1796).
- Дасьледаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытаньне аб умовах прыкладаньня распрацаванага Ісакам Ньютанам мэтаду колькаснага рашэньня раўнаньняў (1818).
- Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вынік раўнаньня цеплаправоднасьці ў цьвёрдым целе, і распрацоўка мэтадаў ягонага інтэграваньня пры розных межавых умовах. Мэтад Фур’е складаўся ў прадстаўленьні функцый у выглядзе трыганамэтрычных шэрагаў Фур’е.
- Знайшоў формулу прадстаўленьня функцыі з дапамогай інтэграла, што гуляе важную ролю ў сучаснай матэматыцы.
- Даказаў, што ўсялякую адвольна накрэсленую лінію, складзеную з адрэзкаў дугаў розных крывых, можна ўявіць адзіным аналітычным выразам.
- У 1823 годзе незалежна ад Ганса Крыстыяна Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфэкт, паказаўшы, што ён валодае ўласьцівасьцю супэрпазыцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемэнт.
Працы [рэдагаваць]
- Joseph Fourier Théorie analytique de la chaleur. — Paris: Firmin Didot Père et Fils, 1822.
- Joseph Fourier Annales de chimie et de physique. — 27. — Paris: Annales de chimie et de physique, 1824. — 236–281 с.
- Joseph Fourier Mémoire sur la température du globe terrestre et des espaces planétaires. — 7. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — 569–604 с.
- Joseph Fourier Mémoire sur la distinction des racines imaginaires, et sur l'application des théorèmes d'analyse algébrique aux équations transcendantes qui dépendent de la théorie de la chaleur. — 7. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — 605–624 с.
- Joseph Fourier Analyse des équations déterminées. — 10. — Firmin Didot frères, 1827. — 119–146 с.
- Joseph Fourier Remarques générales sur l'application du principe de l'analyse algébrique aux équations transcendantes. — 10. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — 119–146 с.
- Joseph Fourier Mémoire d'analyse sur le mouvement de la chaleur dans les fluides. — 12. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1833. — 507–530 с.
- Joseph Fourier Rapport sur les tontines. — 5. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1821. — 26–43 с.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Cowie, J. (2007). «Climate Change: Biological and Human Aspects». Cambridge University Press. p. 3. ISBN 978-0-521-69619-7
- ^ «Fourier, Joseph (1768-1830)». Science World Wolfram.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жан Батыст Жазэф Фур’е — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Joseph Fourier. MacTutor History of Mathematics archive, University of St Andrews
- Fourier, J. B. J., 1824, Remarques Générales Sur Les Températures Du Globe Terrestre Et Des Espaces Planétaires., in Annales de Chimie et de Physique, Vol. 27, pp. 136–167 - translation by Burgess (1837).
- Fourier 1827: MEMOIRE sur les températures du globe terrestre et des espaces planétaires
- Joseph Fourier and the Vuvuzela на MathsBank.co.uk
- Joseph Fourier на Mathematics Genealogy Project
- Joseph Fourier — Œuvres complètes, tome 2. Gallica-Math