Жан Както
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жан Марыс Эжэн Клеман Както (па-француску: Jean Maurice Eugène Clément Cocteau; 5 ліпеня 1889 — 11 кастрычніка 1963) — францускі пісьменьнік, мастак і рэжысэр.
[рэдагаваць] Біяграфія
Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыцьцё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сыстэматычнай адукацыі. Зь сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марсэлем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазьней зьблізіўся з Жанам Марэ і Эдыт Піяф. Быў зьяднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акторам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жан Както — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |