Жан Кальвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Жан Кальвін

Жан Кальвін (Ян Кальвін) (па-француску: Jean Cauvin; 10 ліпеня 1509 — 27 траўня 1564) — дзяяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму — накірунку пратэстантызму.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Быў французам, нарадзіўся ў Наён у Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы.

У Парыжы малады Кальвін сутыкнуўся з навучаньнем Марціна Лютэра. Выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаньнік у Базылеі. Тут пачаў фармуляваць сваю ўласную тэалёгію. У 1536 годзе скончыў трактат «Institutio christianae religionis» (лац. «Навука хрысьціянскай рэлігіі»), пазьней зрабіў яго пераклад на францускую мову, які ў будучыні станецца адным з класічных тэкстаў маладой французскай мовы.

У 1537 годзе разам з Д. Фарэлям заклікаў жыхароў Жэневы прысягнуць на вернасць пратэстанскаму вызнаньню веры. Гараджане паставіліся да гэтага адмоўна. Калвін вымушаны быў выехаць у Страсбург, дзе Марцін Буцэр, мясцовы кіраўнік рэфармацыі, заахвоціў яго да далейшай дзейнасьці. У 1539 годзе Кальвін пачынае публікаваць камэнтары да некаторых кніг Бібліі.

У верасьні 1541 году Яна Кальвіна зноў запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтрымкі грамадзкай улады, ён засноўвае свой уласны касьцёл. Вернікі ў ім самі выбіраюць сваіх пастыраў, рэлігійны культ мае просты характар і скіраваны выключна да Бога.

Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы. Пад яго ўплывам у горадзе былі адменены ўсе святы, забаронена гульня ў карты, танцы, наведваньне тэатру, нашэньне шыкоўных вопратак і інш. Людзей, што не вялі жыцьцё, адпаведнае дактрыне кальвінізму, і тых, хто яе актыўна асуджаў, выдавалі грамадзкім уладам. Ад 1541 да 1546 году ў Жэневе было выдадзена 56 смяротных прысудаў і 78 загадаў на выгнаньне. У 1553 годзе Мішэль Сэрвэт, актыўны крытык поглядаў Кальвіна, быў арыштаваны ў Жэневе і жыўцом спалены.

У 1549 годзе Кальвін і Булінгер, спадкаемца Ульрыха Цьвінглі, падпісалі Consensus Tigurinus, які спрычыніўся да зьяднаньня швейцарскіх рэфармаваных Касцёлаў. У 1559 годзе Кальвін засноўвае Жэнеўскую акадэмію, да якой прыбываюць вучыцца студэнты з розных краінаў Эўропы.

У Швайцарыі ў тыя гады заставаліся моцнымі пазіцыі цьвінгліянства, што абмяжоўвала распаўсюджваньне кальвінізму. У іншых краінах (Нідэрланды, Францыя) колькасьць прыхільнікаў Яна Кальвіна пачынае моцна ўзрастаць.

[рэдагаваць] Погляды

На погляды Я. Кальвіна вялікі ўплыў аказала лютэранства. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Можна пазнаць Бога, толькі калі Ён дасьць сябе пазнаць чалавеку. Прабачэньне заганаў і збаўленьне чалавека магчыма толькі праз пасрэдніцтва Божай ласкі. Яшчэ да нараджэньня чалавеку прызначана, незалежна ад яго будучага жыцьця, трапіць пасьля сьмерці ў Неба або ў Пекла. Кальвін лічыў, што Касьцёл ня можа абмяжоўвацца дзяржаўнай уладай.

[рэдагаваць] Творы

«Навука хрысьціянскай рэлігіі» 1536 году — зборны твор, які зьмяшчае перажытае Янам Кальвінам на ўласным досьведзе. У ім выказаў тэорыю прэдыстынацыі (прадвызначэньне Богам чалавечага лёсу). Паводле яго, таямніца прадвызначэньня вынікае з усемагутнасьці Бога. У «Навуцы хрысьціянскай рэлігіі» выказаны грамадзкі характар калівіністычнай пабожнасьці.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Жан Кальвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах