Жан Марэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жан Марэ
па-француску: Jean Marais
Jean Marais by van Vechten, 1947.jpg
Імя пры нараджэньні Жан Альфрэд Вілем-Марэ
Род дзейнасьці актор
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1913
Месца нараджэньня Шэрбур, Францыя
Грамадзянства Францыя
Дата сьмерці 8 лістапада 1998
Месца сьмерці Канны, Францыя

Жан Марэ (па-француску: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (па-француску: Jean Alfred Villain-Marais); 11 сьнежня 1913, Шэрбур, Францыя  — 8 лістапада 1998, Канны, Францыя) — знакаміты францускі актор, а таксама пастаноўшчык, пісьменьнік, мастак, скульптар, славуты каскадзёр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі сьмелых і адважных пэрсанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізычнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, езьдзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысэры спэцыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам актор. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, сьмелы і мужны твар зь ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касьцей.

Нягледзячы на ашаламляльны посьпех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменьнікам, паэтам і рэжысэрам Жанам Както, зь якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.

Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раньнія скульптурныя творы Марэ, зьдзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».


Commons-logo.svg  Жан Марэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў