Жан Рашфор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жан Рашфор (па-француску: Jean Rochefort, нар. 29 красавіка 1930 г., Парыж) — францускі актор. Рашфор вучыўся ў Гарадзкой кансэрваторыі Нанта, у Драматычным цэнтры і ў Вышэйшай нацыянальнай кансэрваторыі драматычнага мастацтва. У 1949 г. ён зьявіўся на парыскай тэатральнай сцэне, у прыватнасьці ў Нацыянальным папулярным тэатры. Рашфор таксама працаваў на тэлебачаньні, а яго кінадэбют адбыўся ў 1958 г. Рашфор здымаўся пераважна ў камэдыях. У 1977 г. атрымаў прэмію Сэзар за галоўную ролю ў фільме «Краб-барабаншчык».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жан Рашфор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |