Жан дэ Ляфантэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жан дэ Ляфантэн

Жан дэ Ляфантэн (фр. Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Т’еры - 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты францускі байкапісец.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы апублікаваны твор Ляфантэна - камэдыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачыненьня Тэрэнцыя. У 1658 г. Ляфантэн паднёс свайму заступніку Фукэ паэму «Адоніс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыюса, Вэргілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фукэ, Ляфантэн ўзяўся за апісаньне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фукэ. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Ляфантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жан дэ Ляфантэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў