Жарэс Алфёраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жарэс Алфёраў
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1930(1930-03-15)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 сакавіка 2019(2019-03-01)[4][5] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці гіпэртанічная крыза[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, палітык, вынаходнік, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі
Навуковая сфэра фізыка паўправаднікоў[d], фізыка[6], паўправаднік[6] і палітыка[6]
Месца працы
Вядомы як дасьледчык гетэрапераходу
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d][7] і кандыдат тэхнічных навук[d]
Узнагароды
Ж. Алфёраў і У. Пуцін

Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930 году, Віцебск — 1 сакавіка 2019 году[8]) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з Гэрбэртам Кроэмэрам и Джекам Кілбі). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў Віцебску. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка[9], зь вёскі Крайск Лагойскага раёну[10]. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал[11]. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазьней перайменаваны ў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук[12]. У 1965 уступіў у КПСС[13]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970)[14]. Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995)[15], Акадэміі навук ГДР (1987)[16], Польскай АН[17] (1988). Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».

Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.

У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава»[18]. Рэгулярна наведваў Беларусь[17]. У 2003 годзе наведваў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт[19].

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Zhores Alferov // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Schores Iwanowitsch Alferow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ В больнице РАН назвали причину смерти Жореса Алферова
  5. ^ Schores Alferow // Munzinger Personen (ням.)
  6. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ https://primo.nlr.ru/permalink/f/oo3rn7/07NLR_LMS007455730
  8. ^ Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў Праверана 2019-03-02 г.
  9. ^ Lenta.ru: Алферов, Жорес (рас.)
  10. ^ Иоффе Э. Г. Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями. — Минск: Беларусь, 2008. — С. 37. — ISBN 978-985-01-0755-8
  11. ^ Алфёров, Жорес Иванович. (рас.) Лауреаты Нобелевской премии. Наука и техника
  12. ^ Алферов Жорес Иванович. (рас.) Республиканская научно-техническая библиотека
  13. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. — С. 334.
  14. ^ Zhores Alferov (анг.). Encyclopedia Britannica. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  15. ^ Алфёраў Жарэс Іванавіч // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. — С. 271.
  16. ^ Schores Iwanowitsch Alferow (ням.). Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  17. ^ а б Алфёраў Жарэс Іванавіч Беларусь у асобах i падзеях. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2009).
  18. ^ Жарэс Іванавіч Алфёраў УсеБеларусы Архіўная копія ад 28 сакавіка 2016 г.
  19. ^ Витебский государственный технологический университет — ВГТУ (рас.) Высшие учебные заведения Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 красавіка 2018 г.
  20. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2001 г. №271 «Аб узнагароджанні Ж. І. Алфёрава ордэнам Францыска Скарыны»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]