Жасін Вэрдагер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Жасін Вэрдагэр-і-Сантана (па-каталянску: Jacint Verdaguer i Santaló, вымаўленьне літаратурнай каталёнскай мовай [ʒə’sin bəɾðə’ɡe], нар. 17 траўня 1845 у г. Фулгаролас, пам. 10 чэрвеня 1902 ў муніцыпалітэце Бальбідрэра, цяпер раён Барсэлёны) — адзін з самых вядомых каталанамоўных паэтаў пэрыяду рамантызму і «Ранашэнсы» — нацыянальнага каталёнскага адраджэньня XIX — пач. XX ст., «Цар паэтаў Каталоніі» па-каталянску: Príncep dels poetes catalans)[1]. .

У каталёнскіх краінах вядомы таксама пад імем «Айцец Сінці Вэрдагэр» (кат. Mossèn Cinto Verdaguer), бо Жасін Вэрдагэр быў сьвятаром.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 17 мая 1845 — нарадзіўся ў муніцыпалітэце Фулгаролас, раён Асона, Каталёнія. Бацькамі былі Жузэп Вэрдагэр-і-Урдэш (1817—1876 г.г.) і Жузэп Сантана-і-Планас (1819—1871 г.г.). Жасін быў трэцім дзіцем у сям’і з 8 дзецьмі, з якіх выжыла толькі трое. Да 11 гадоў вёў сярэдняе жыцьцё звычайнага дзіцяці, быў разьвіты фізычна, рэлігійнасьцю не адрозьніваўся.
  • 1856 (11 гадоў) — паступіў у рэлігійную сэмінарыі ў горадзе Бік.
  • 1863 (18 гадоў) — пачынае працаваць прыватным настаўнікам у пасёлку Кан-Тона, зараз муніцыпалітэт Кальдатэнас, гарадзкі раён Сан-Марці-дэ-Рыудаперас.
  • 1865 (20 гадоў) — прымае ўдзел у паэтычным спаборніцтве «Жокс Флуралс» (даслоўна, «Кветкавыя гульні») у Барсэлёне, выйграе 4 прыза.
  • 1866 (21 год) — выйграе яшчэ 2 разы ў паэтычных спаборніцтвах «Жокс Флуралс».
  • 1870 (25 гадоў) — пасьвечаны ў сьвятара біскупам Люісам Журдэнам 24 верасьня ў горадзе Бік. У кастрычніку Жасін служыць сваю першую iмшу пад шатамі Сьвятога Георгія. На наступны дзень Жасін служыць сваю другую імшу пад шатамі Сьвятога Францыска.
  • 1873 (28 гадоў) — апублікавана твор Жасіна Вэрдагэра «Страсьць Госпада нашага Ісуса Хрыста» (па-каталянску: Passió de Nostre Senyor Jesucrist). Падарожжа ў Паўночную Каталёнію. Там упершыню ў жыцьці Жасін ўбачыў гару Канігу, якая збяўляецца адным з сымбаляў Каталёніі. У сьнежні становіцца карабельным сьвятаром на судне «Трансатлянтычнай кампаніі».
  • 1876 ​​(31 год) — падчас рэйса з Кубы ў Іспанію на караблі «Ciudad Condal» Жасінт Вэрдагэр заканчвае сваю выдатную паэму «Атлянтыда» (па-каталянску: L'Atlàntida).
  • 1877 (32 гады) — журы «Жокс Флуралс» за паэму «Атлянтыда» дае Жасіну прэмію правінцыі Барсэлёна.
  • 1878 (33 гады) — падарожжа ў Рым. Сустрэча з Папам рымскім Львом XIII, на якой згадвалася паэма «Атлянтыда».
  • 1880 (35 гадоў) — выйграў тры прэміі «Жокс Флуралс», абвешчаны Mestre en Gai Saber (даслоўна, «знаўца вясёлых ведаў»). Публікацыя кнігі «Мансэрат» (па-каталянску: Montserrat).
  • 1883 (38 гадоў) — напісаў «Оду Барсэлёне». Гарадзкі савет Барсэлёны на грамадзкія сродкі выдае твор накладам 100 тыс. асобнікаў.
  • 1886 (41 год) — 21 мая 1886 біскуп Мургадас (па-каталянску: Morgades) у Рыпольскім манастыры абвяшчае Жасіна Вэрдагэра «Паэтам Каталёніі». Апублікаваная паэма «Канігу», прысьвечаная Рэканкісце. Жасін наведвае Сьвятую зямлю.
  • 1893 (48 гадоў) — завяршае напісаньне трылёгіі «Дзіця Ісус» (па-каталянску: Jesús Infant).
  • 1894 (49 гадоў) — напісаныя кнігі «Кусты руж, якія квітнеюць круглы год» (па-каталянску: Roser de tot l'any) і «Пажаданьні добрага сьвятара» (па-каталянску: Veus del bon pastor).
  • 1902 (57 гадоў) — пераяжджае з вул. Араго ў Барсэлёне ў суседні гарадок Бальбідрэра (цяпер адзін з кварталаў Барсэлёны). Памірае 10 чэрвеня 1902 ў 17:50.

Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • L’Atlàntida (Atlantis, 1876)
  • Idil·lis i cants místics (Idylls and Mystic Songs, 1879)
  • Montserrat (1880, 1899)
  • A Barcelona («To Barcelona», 1883)
  • Caritat (Charity, 1885)
  • Canigó (1886)
  • Sant Francesc (Saint Francis, 1895)
  • Flors del Calvari (Flowers of Calvary, 1896)

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жасін Вэрдагэр
  • Фундацыя «Жасін Вердагер». (кат.), (анг.), (гішп.), (ірл.), (фр.), (ням.)
  • Тэкст паэмы «Атлантыда». (кат.)
  • Выбраныя паэтычныя творы Жасіна Вердагера. (кат.)
  • Кароткі агляд сюжэту паэмы «Атлантыда». (кат.)
  • Верш «Эмігрант». (кат.)
  • Каталонская літаратура ў Расіі. (рас.)
  • «Из каталонской поэзии», уклали З.Плавскін та Вс. Багно, худож. В.Бегиджанов. — Л.: Худож. лит., 1984. — 232 стор. (рас.)
  • Отрывок из «Атлантиды», пераклала М. І. Ливероўская, «Записки Неофилологического Общества при Ими. С.-Петербург. Ун-те». — Спб., 1910. — Вип. 4. — стор. 154—156. (рас.)
  • «Дон Джауме на Сан-Джеронимо», «Sum vermis», «Марина», «Скала Дьявола», «Розалия», «Калиновый цветок», «Зачем поют матери», пераклад М.Квяткоўськай, «Из каталонской поэзии». — Л., 1984. — стор. 98—110. Про Жасіна Бардаге. (рас.)
  • Богданович Л. А., «Великий певец Каталонии», видання «Семья». — М., 190:. — 15 сент.,№ 37. — С. 4—5; 22 сент., № 38. —С. 10—11.— Подпись: Л. А.Б., Эльбе. Пра Ж. Вердагера у сувязі з яго смерцю: апісанне жыцця і творчасці. (рас.)
  • «Из дебрей Испании», видання «Мир божий». — Спб., 1902. — № 7. — С. 49—51 (2-я паг.). Біяграфічныя дадзеныя пра Ж. Вердагера ў сувязі з яго смерцю. (рас.)
  • Вердагер-и-Сантало, Жасинто, «Краткая литературная энциклопедия». — М., 1962. — Т. 1. — Стб. 922—923. (рас.)
  1. ^ Жузэп Торас-і-Бажас, каталёнскі біскуп канца XIX — пачатку XX ст.