Жатай
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жатай (па-расейску: Жатай, па-якуцку: Жатай) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, гарадзкая акруга «Жатай» Рэспублікі Саха (Якуція). Разьмешчаны на левым беразе ракі Лены, за 15 км ніжэй (на поўнач) за Якуцк. Рачная прыстань, нафтабаза. З Якуцкам злучаны аўтадарогай. Насельніцтва 9164 чал. (2009), 9263 чал. (2010).
Першыя ўпамінаньня адносяцца ды 1920 гадам. У ваенныя гады (1943) зрабіўся рамонтна-эксплютацыйнай базай Ленскага рачнога параплаўства. З 28 красавіка 1948 г. населены пункт Жатайбуд зрабіўся рабочым пасёлкам.
Маюцца Дом культуры, прафтэхвучылішча рачнікоў, краязнаўчы музэй. Згодна з легендамі назва Жатай зьявілася:
- Нібыта на гэтым месцы некалі жыў стары Сатай;
- З-за тога што мейсца пасёлка ўяўляе суцэльнае балота таму і мела назву Джатай – балота.
- З часоў перабудовы ў Жатай пачалі прыяжджаць суднабудаўнікі з Пінску.
Літаратура [рэдагаваць]
- Чвала Г. И. Жатай — 50. Якутск. 1998.
- Жатай. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.