Жаўна сівая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаўна сівая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадДзятлападобныя
СямействаДзятлавыя
РодPicus
ВідСівая жаўна
Бінамінальная намэнклятура
Picus canus (Gmelin, 1788)
Арэал

Сівы́ дзя́цел ці Сіва́я жаўна́ (Picus canus) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae), блізкі сваяк зялёнай жаўной (Picus viridis). Распаўсюджаны ў паласе лясоў Эўразіі ад цэнтральных раёнаў Эўропы на ўсход да ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, Малайскага паўвострава і Суматры. У зімовы час часта вядзе качавы лад жыцьця ў межах гнездавога арэала, у тропіках жыве асела. Амаль паўсюль рэдкая птушка, аднак, па ўсёй бачнасьці, гэта не зьвязана з антрапагенным фактарам.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобная да зялёнай жаўны: верх галавы і сьпіны шараватыя, у самца чырвоная пляма на ілбе заходзіць на верх галавы, у абодвух полаў вузкія і чорныя «вусы». Ніз цела шараваты. Надхвосьце жоўтае. Маладыя з карычневым адценьнем, з палоскамі на баках цела, самцы зь невялічкай чырвонай плямай на ілбе. Радужына вока чорная.

Позыў самца Сівой жаўны

Голас: ападаючай танальнасьці, у параўнаньні зь зялёнай жаўной больш ціхі і мэлядычны, не такі прарэзьлівы «кью-кью-кью…», кожны раз павольней. Позыў — кароткае «г’ё, гек», стукае ня вельмі гучна; часьцей за зялёную жаўну. Даўжыня цела 25-29 см, размах крылаў 43-48 см Ахова птушак Бацькаўшчына</ref>.

Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 11 падвідаў у Эўропе толькі P. c. canus — ад Францыі і Нарвэгіі на ўсход да цэнтар. Азіі і паўн. Манголіі.

Біятоп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя высакастволыя і прасьветленыя лісьцевыя лясы з прымесьсю букаў або ліп, на тэрыторыях з пагоркамі або перадгор’і паблізу палян ці адкрытых тэрыторыяў, прырэчныя лясы, дрэвастоі сярод палёў, могілкі. У Эўропе да 600 м в.у.м., але ў некаторых частках арэала даходзіць да 1000 м в.у.м. і нават да 2000 м в.у.м. На Ўрале таксама піхтавыя, лістоўнічныя ці яловыя лясы.

Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дупле лісьцевага дрэва (подсьціл з парахні або дробных трэсак), звычайна ніжэй сярэдзіны ствала (2-5 м над зямлёй, часам вышэй — да 17 м). Дыямэтар адтуліны 6-8 см, глыбіня гнездавой камэры 20-30 см, шырыня 10-15 см.

Яйкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Picus canus

5-7 (4-11), эліптычныя, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, сярэдне бліскучыя. Памеры: 28,5 х 21,5 мм (27,5-29,0 х 21,0-22,0 мм).

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад Францыі і паўднёвай Нарвэгіі праз Эўропу і Азію да Сахаліна і Японіі, а таксама Ўсходняя Азія на поўдзень да Індакітаю, Суматры і Гімалаяў.

Пералёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аселы.

Месца зімовак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нешматлікі на гнездаваньні аселы від.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]