Жаўтаногі кулік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жаўтаногі кулік

Жаўтаногі кулік (Tringa flavipes) — прыбярэжная птушка, належыць да сямейства бакасавых.

Жаўтаногі кулік марфалягічна вельмі падобны да вялікага куліка (Tringa melanoleuca). Дарослыя асобіны маюць доўгія жоўтыя ногі, шэравата-карычневы колер цела зьверху і белы зьнізу. Шыя і грудзі афарбаваныя палосамі ў цёмна-карычневы колер.

Распаўсюджаны паблізу лесу і сажалак у тайзе на Алясцы і Квэбэку. Гняздо знаходзіцца на зямлі, звычайна на адкрытых сухіх месцах. Жаўтаногі кулік зьяўляецца пералётнай птушкай, і на зіму ён перамяшчаецца ўздоўж узьбярэжжа ЗША ў Мэксыканскую затоку і Паўднёвую Амэрыку.