Жаўтнэвы раён (Мікалаеўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Жаўтнэвы раён
Жовтневий район
Zhovten rayon gerb.gif
Zhovtnevyi rh.gif
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Мікалаеўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва 52 600
Шчыльнасьць 36 чал./км²
Плошча 1 460 км²
Месцазнаходжаньне
Жаўтнэвы раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-512
Паштовыя індэксы 57200—57287
Афіцыйны сайт

Жаўтнэ́вы раён (па-ўкраінску: Жовтневий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Мікалаеў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны ў 1939 року. Раённым цэнтрам зрабілася сяло Богаяўленскае, перайменаванае таго ж року ў сяло Кастрычніцкае (да 1789 року — Вітаўка). У 1972 року Жаўтнэвае ўлучылі ў склад Мікалаева.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная рака — Паўднёвы Буг. Заходнюю частку раёну амываюць воды Бускага ліману, праз паўночна-заходнюю яго частку цячэ рака Інгул. Цэнтральная ды паўднёвая часткі раёну маюць шчыльную сетку каналаў Інгулецкай абрашальнай сыстэмы, магістральны канал якой падзяляе раён практычна напалову.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усяго ў раёне 52,6 тыс. жыхароў (станам на 01.10.2006), у тым ліку мужчынаў — 24,8 тыс. чал., жанчын — 27,8 тыс. чал., колькасьць пэнсыянэраў — 14,5 тыс. чал. (27,6% ад агульнай колькасьці жыхароў), шчыльнасьць насельніцтва (на 1 км²) — 36 асобаў.

Нацыянальны склад насельніцтва: украінцы — 85,1% , расейцы — 10,9%, беларусы — 1,3% (паводле Ўсеукраінскага перапісу, праведзенага ў сьнежні 2001 року).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну 44 населеных пункты, Жаўтнэвая раённая рада, 19 сельскіх радаў ды 2 местачковыя рады.