Жаўтушка тарфянікавая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаўтушка тарфянікавая ♂
Жаўтушка тарфянікавая ♀

Жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno) — дзённы матылёк зь сямейства жаўтушкі (Colias). Відавы эпітэт паходзіць ад Палэна — у старажытнагрэцкай міталёгіі водная німфа.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня пярэдняга крыла 20-28 мм. Размах крылаў 40 — 50 мм. Афарбоўка крылаў самцоў ярка-жоўтая, з насычанай чорнай аблямоўкай. Афарбоўка самкі бялявая з шэра-чорнай аблямоўкай, не падзеленай сьветлымі плямамі. На задніх крылах зьверху адзінарныя, дрэнна выразнае на агульным фоне белая дыскоідная пляма. Дыскоідная пляма пярэдніх крылаў дрэнна ці наогул не выразная, часта прасьветлена.

Час лёту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец чэрвеня — ліпень.