Ждан-Пушкіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ждан-Пу́шкіны (Ždan-Puškiny) — шляхецкі род гербу Ждан. Іх продак Ждан Пушкін, па ўсёй верагоднасьці, нашчадак расейскага роду Пушкіных, быў баярынам у князя Мсьціслаўскага ў 1525. Род гэты занесены ў VI частку РК Магілёўскае губэрні і ўва II частку РК Смаленскае, Чарнігаўскае й Яраслаўскае губэрняў.