Жлобін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жлобін
Coat of Arms of Žłobin, Belarus.png
Герб Жлобіна
Першыя згадкі: 1492
Горад з: 1925
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Плошча: 26 км²
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

72500 чал.
2788 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Паштовы індэкс: 247431–247436[1]
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′ пн. ш. 30°02′ у. д. / 52.9° пн. ш. 30.033° у. д. / 52.9; 30.033Каардынаты: 52°54′ пн. ш. 30°02′ у. д. / 52.9° пн. ш. 30.033° у. д. / 52.9; 30.033
Жлобін на мапе Беларусі
Жлобін
Жлобін
Жлобін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жло́бін — места ў Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Плошча 26 км². Насельніцтва 72,5 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 93 км на паўночны захад ад Гомелю. Чыгуначны вузел (кірункі на Менск, Магілёў, Гомель, Калінкавічы), аўтамабільныя дарогі на Бабруйск, Гомель, Рагачоў, Сьветлагорск. Рачная прыстань.

Зьмест

Назва [рэдагаваць]

Мяркуюць, што тапонім Злобнае места (пазьней — Злобін, Жлобін) утварыўся з тае прычыны, што тут ад перасьледу ўладаў хаваўся беглы люд[2]. На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва паходзіць ад асабістага імя Жлоба або Злоба[3].

Традыцыйнае напісаньне назвы места лацінскімі літарамі — Žłobin, афіцыйная трансьлітарацыя — Žlobin[4].

Гісторыя [рэдагаваць]

Першы пісьмовы ўспамін пра Жлобін (пад назвай Хлепаны) як уладаньне Хадкевічаў датуецца 1492. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У XVXVII стст. на правым беразе Дняпра, на адлегласьці каля 100 м ад утоку ў яго ручая Чорначка, існаваў замак (складаўся з уласна замка і падзамка), умацаваны земляным валам і драўлянымі сьценамі-гароднямі зь вежамі і брамамі. Пад 1563 паселішча згадваецца пад назвай Хлобін, у Рагачоўскай воласьці[5].

За часамі Трынаццацігадовай вайны (16541667) Жлобін згадваецца як мястэчка, якое спалілі казацкія загоны Залатарэнкі[5]. У XVIII ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Жлобін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Паводле звестак за 1824 у мястэчку рэгулярна зьбіралася 4 кірмашы[6]. Станам на 1886 існавалі чыгуначная станцыя, суднаходная прыстань (пераведзеная з Рагачова ў 1879), царква, каталіцкая капліца, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, пачатковая вучэльня, 2 ветракі, 53 крамы. У 1893 побач зь мястэчкам прайшла лінія Гомель — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі. Паступова Жлобін ператварыўся ў значны транспартны вузел на перакрыжаваньні чыгункі і воднага шляху; разьвіваўся гандаль, расла колькасьць насельніцтва. У 18951913 на чыгуначнай станцыі працавала дэпо з майстэрнямі (115 працоўных). Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 725 двароў, 2 царквы, 2 каталіцкія капліцы, 4 габрэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, гандлёвыя дамы, гатэль, тракцір, 3 млыны; цагельнае, гарбарнае, крупадзёрнае прадпрыемствы; рэгулярна праводзіўся кірмаш. 24 сьнежня 1902 пачаўся рух цягнікоў на лініі Віцебск — Жлобін. 2 лістапада 1915 адкрылася лінія Жлобін — Шапятоўка чыгункі Пецярбург — Адэса.

У студзені — лютым 1918 Жлобін займала войска С. Доўбар-Мусьніцкага, у лютым — лістападзе 1918 — нямецкія войскі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 Жлобін вярнулі БССР, дзе з ён зрабіўся цэнтрам раёну. 3 ліпеня 1925 Жлобін атрымаў статус места. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя чыгуначнага вузла, шпаларэзны завод «Любава», камбінаты — дрэваапрацоўчы імя М. Горкага, птушыны; варэньняварны завод, 2 крухмальныя заводы; палявы тэхнікум, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 Жлобін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Адукацыя [рэдагаваць]

У Жлобіне працуюць мэталюргічны тэхнікум, філія Гомельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, ПТВ, вышэйшая вучэльня агратэхнікі, 10 сярэдніх, музычныя і спартовая школы, дом школьнікаў.

Мэдыцына [рэдагаваць]

Мэдычныя паслугі надаюць 5 лякарняў на 940 ложкаў, 6 паліклінік на 1040 наведваньняў у дзень, 7 аптэк.

Культура [рэдагаваць]

Дзейнічаюць дом культуры з народным тэатрам і вакальным ансамблем, клюб чыгуначнікаў, палац культуры «Мэталюрг», кінатэатар, 5 бібліятэк.

Мас-мэдыя [рэдагаваць]

У месьце знаходзіцца студыя кабэльнага тэлебачаньня, выдавецка-паліграфічнае прадпрыемства «Тэхнічная кніга». Вядзецца мясцовае радыёвяшчаньне, выдаецца газэта «Новы дзень».

Спорт [рэдагаваць]

У Жлобіне 3 плавальныя басэйны, палац спорту, аэраклюб, сэкцыя спартовых матацыклаў, школа вэласпорту, лядовы палац, аквапарк. Мэталюрг Жлобін (хакейны клюб), Жлобін (футбольны клюб)

Забудова [рэдагаваць]

Сучасная забудова Жлобіна квартальная, шматпавярховая, цэнтар складаецца з двух самастойных комплексаў, галоўны — пляц Вызваліцеляў. Утварылася 7 новых мікрараёнаў, у тым ліку 4 пры БМЗ.

Эканоміка [рэдагаваць]

Прадпрыемствы лёгкай, мэталюргічнай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Дзейнічае Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музэй (у былым касьцёле Сьвятога Казімера). Гасьцініцы: «Славянская», «Юбілейная»[9].

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

  • Капліца Сьвятога Казімера (1996; каталіцкая)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1911; дагэтуль ня вернуты каталікам)
  • Могілкі габрэйскія
  • Царква (1990-я)

Галерэя [рэдагаваць]

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ [1](рас.)
  2. ^ Жлобін // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 124.
  4. ^ Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь.(рас.)
  5. ^ а б Валерый Грынявецкі. Жлобін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 626.
  6. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 120.
  7. ^ Жлобин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Павел Кірычэнка. Жлобін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 369.
  9. ^ Жлобин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Жлобінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў