Жодзіна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Жодзіна | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1643 | ||||
| Горад з: | 1963 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Плошча: | 19 км² | ||||
| Насельніцтва: | 61 724 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1775 | ||||
| Паштовы індэкс: | 22160-222169 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°06′ пн. ш. 28°21′ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д.Каардынаты: 54°06′ пн. ш. 28°21′ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. | ||||
|
Жодзіна на мапе Беларусі
Жодзіна
|
|||||
| http://zhodino.minsk-region.by | |||||
Жо́дзiна (Žodzina; па-расейску: Жо́дино) — горад абласнога падпарадкаваньня ў Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Пліса. Плошча 19 км². Насельніцтва 61,2 тыс. чал. (2006).
Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску і прыблізна за 650 км ад Варшавы, Кіева і Масквы; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша, на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1643: Багуслаў Радзівіл заснаваў паселішча, яоке першапачаткова мела назву Багуслаў Поле.[1]
- 1688: згадваецца як вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінка, у Менскам ваяводзтве, належала Радзівілам.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1871: з завяршэньнем будаўніцтва Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі — чыгуначная станцыя.
- 1924: цэнтар сельсавету Смалявіцкага раёну
- 21 студзеня 1958: пасёлкі Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседнія вёскі Зарэчча і Крушынкі аб’яднаныя з Жодзіна ў гарадзкі пасёлак.
- 1958: заснаваньне Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ).
- 1963: атрымала статус места.
- 22 верасьня 1998: атрымала герб «у чырвоным полі „вараскага“ шчыта срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“»
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1781 — 230 чал.
- 1796 — 374 чал.[1]
- 1970 — 22 тыс. чал.[2]
- 1991 — 56 тыс. чал.[3]
- 2005 — 61,2 тыс. чал.
- 2006 — 61,2 тыс. чал.
- 2009 — 61,7 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У месьце дзейнічаюць 9 школаў, 2 гімназіі, 1 прафэсійны ліцэй і Жодзінскі палітэхнічны тэхнікум.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- Беларускі аўтамабальны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
- Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак».
- Кавальскі завод цяжкіх штамповак.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Гасьцініцы «Дружба», «Раніца».
- Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у музэі экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу.
- Касьцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я), цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я).
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Царква Сьв. Міхала Арханёла (1864).
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
- Ігар Ляшчэня (нар. 1967) — беларускі дыплямат.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 27—48; 58—59.
- ^ Жодино // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Жодино // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- Жодзіна // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Żodzin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 813—814
- Жодино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жодзіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Старадароскі · Стаўпецкі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|