Жодзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жодзішкі
Магдэбурскае права: 1774
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Жодзішкаўскі
Насельніцтва: 835 (1993)
Тэлефонны код: +375 1592
Геаграфічныя каардынаты: 54°37′31″ пн. ш. 26°26′37″ у. д. / 54.62528° пн. ш. 26.44361° у. д. / 54.62528; 26.44361Каардынаты: 54°37′31″ пн. ш. 26°26′37″ у. д. / 54.62528° пн. ш. 26.44361° у. д. / 54.62528; 26.44361
Жодзішкі на мапе Беларусі
Жодзішкі
Жодзішкі
Жодзішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жодзішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльля. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 835 чал. (1993). Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на аўтамабільнай дарозе Варняны — Кабыльнік.

Жодзішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Касьцёл, фота 1915

Першы пісьмовы ўспамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішковічам, датуецца 1511. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. Цягам XVI ст. мясьціна знаходзілася ў валоднаьні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осьцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 Осьцікавічы заснавалі тут касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Жодзішкі увайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У кан. XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор.

У XVII ст. новы ўладальнік Жодзішак Геранім Комар збудаваў касьцёл Найсьв. Тройцы, пры якім дзейнічала школа. 3 2-й пал. XVII ст. мясьцінай валодалі Міцкевічы. Барбара Міцкевіч з Комараў заснавала езуіцкі кляштар і калегіюм, перадала езуітам свой маёнтак. У 1774 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жодзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Зь сяр. XIX ст. мястэчка ўваходзіла ў Дубагоўскую воласьць Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У 2-й пал. XIX ст. маёнтак Жодзішкі падзяліўся на некалькі ўладаньняў. Станам на 1859 тут дзейнічалі касьцёл, малітоўны дом, цагельня, бровар. У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі, у 19181920 — бальшавікі і польскае войска.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Жодзішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Жодзішках працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, дом культуры, моладзевы культурна-спартовы цэнтар з гатэлем, дашкольная ўстанова, пошта.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Вуліца мястэчка, 1916

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Вінакурня (XIX — пач. XIX стст.)
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы (1612)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі старыя каталіцкія
  • Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (XVIII—XIX стст.)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Żodziszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 814.
  2. ^ Валерый Шаблюк. Жодзішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 371.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Жодзішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты