Жонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Жонка (сужэніца) — жанчына ў дачыненьні да мужчыны, які знаходзіцца зь ёй у шлюбе, г. зн. да мужа.

На побытавым узроўні адрозьніваюць грамадзянскі шлюб і афіцыйны шлюб. Часам лічыцца, што калі мужчына супольна з жанчынай жывуць, вядуць гаспадарку і (альбо) маюць дзяцей, але не зарэгістравалі шлюб афіцыйна, то яны знаходзяцца ў грамадзянскім шлюбе. А калі зарэгістравалі — у афіцыйным шлюбе. Але гэта памылковае меркаваньне. З пункту гледжаньня закону адрозьніваюць грамадзянскі шлюб і царкоўны шлюб паводле месца рэгістрацыі ў дзяржаўных органах улады або ў царкве ці касьцёле.

Блізкія азначэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напярэдадні шлюбу і ў час самога шлюбу жанчына завецца маладой (нявестай). На побытавым узроўні гэтым азначэньнем могуць пазначаць і дзяўчыну, якая рыхтуецца да шлюбу. Жанчыну, муж якой памёр, альбо прызнаны памерлым — завуць удавой.

Дзяржаўны грамадзянскі кодэкс дазваляе роспуст. У гэтым выпадку жанчына прымае адпаведны статус. Каталіцкі касьцёл роспуст не дазваляе.

У хрысьціянстве, калі жанчына дае афяру (зарок) бясшлюбнасьці і паступае ў манастыр або кляштар, яе завуць нявестай Хрыста.