Жорж Дзюмэніль дэ Лятур
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жорж Дзюмэніль дэ Лятур, таксама Ля Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — францускі жывапісец зь Лятарынгіі.
Карціны Лятура звычайна ўяўляюць сабой асьветленыя полымем сьвечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх пэрсанажаў у абліччы жабракоў і сялянаў, ствараць кампазыцыі, пэрсанажы якіх асьвятляліся адзінай крыніцай — сьвечкай. Тыповымі для яго творчасці зьяўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музэй выяўленчых мастацтваў), «Пакланеньне пастухоў» (Люўр), «Пакутніцтва сьв. Сэбастыяна» (Бэрлін-Далем, Дзяржаўныя музэі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музэй Мэтраполітан), «Адрачэньне апостала Пятра».
Літаратура [рэдагаваць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С.154
- Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
- L’opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
- Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
- Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
- Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005