Жоўцекамянёвая хвароба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жоўцевыя камяні з халестэрыну

Жоўцекамянёвая хвароба (ЖКХ) — утварэньне камянёў у жоўцевай бурбалцы праз парушэньне халестэрынавага абмену, складу жоўці і дзейнасьці жоўцевай бурбалкі, інфэкцыю. Ускладненьнем хваробы выклікаецца жоўцевая (пячоначная) коліка, жаўтуха, гнойны халецыстыт, запаленьне сьценкі і парушэньне цэласнасьці жоўцевай бурбалкі, што ўяўляе сьмяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе прынамсі 10% насельніцтва сьвету.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё немачы папярэджвае прыём ежы кожныя 3 гадзіны, пазьбяганьне галаданьня, піцьцё 1,5 літра вады на дзень, штодзённае разьмінаньне, выключэньне ўжыцьця смажанай і тлустай ежы, вяндліны, слодычаў, бабовых (гарох, сачавіца і фасоля), багатых на этэрныя алеі гародніны і зяленіва (часнык, радыска, рэдзька і цыбуля), сьпірту. Таксама варта штодня ўжываць расьлінныя бялкі (аўсяныя і грэцкія крупы, марскія водарасьці) і цяжкарстваральныя расьлінныя валокны (баклажаны, буракі, пшанічнае вотруб’е, гарбузы, морква, квяцістая капуста, сухафрукты і яблыкі), замяніць малочны бялок на сою і есьці стравы ў цёплым выглядзе.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы спрыяе адсутнасьць сьняданка і прыём вострай, смажанай і тлустай ежы.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз горыч у роце, млоснасьць і боль у правым падрабрыньні[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Цыбульская. Не чакайце, калі заварушацца камяні // Краіна здароўя. — 22 кастрычніка 2009. — № 43 (157). — С. 4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]