Жоўць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Жоўць — жоўтая, карычневая або зялёная вадкасьць, горкая на смак, якая мае спэцыфічны пах, вылучаецца печаньню, назапашваецца ў жоўцевым пузыры.

Агульная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сакрэцыя жоўці вырабляецца гепатацытамі — вузамі печані. Жоўць зьбіраецца ў жоўцевых пратоках печані, а адтуль, праз агульны жоўцевы праток паступае ў жоўцевы пузыр і ў дванаццаціпалую кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах страваваньня. Жоўцевы пузыр выконвае ролю рэзэрвуара, выкарыстаньне якога дазваляе забясьпечваць дванаццаціпалую кішку максымальнай колькасьцю жоўці падчас актыўнай стрававальнай фазы, калі кішка напаўняецца часткова пераваранай у страўніку ежай.

Жоўць, вылучаную печаньню (частка яе накіроўваецца непасрэдна ў дванаццаціпеалую кішку), называюць «пячоначнай» (або «маладой»), а выдзеленую жоўцевым пузыром — «пузырной» (ці «сьпелай»).

Хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]